1 Гад быў найхітрэйшы з усіх зьвяроў палявых, каторыя ўчыніў СПАДАР Бог. І сказаў жонцы: «Ці запраўды сказаў Бог: "Ня ежча ні зь якага дзерва із саду?"»
2 І сказала жонка гаду: «Садавіну зь дзерваў садовых ямо.
3 Але праз садавіну дзерва, што пасярод саду, сказаў Бог: "Ня ежча зь яго і не датыкайцеся да яго, каб вам не памерці"».
4 І сказаў гад жонцы: «Не, не памрыце сьмерцю;
5 бо ведае Бог, што ў дзень, у каторым вы зь яго есьці будзеце, і адчыняцца вочы вашыя, і будзеце, як Багове, што ведаюць дабро й ліха».
6 І бачыла жонка, што дзерва добрае да ежы, і што яно прынаднае ачом, і пажаданае тое дзерва дзеля веды; і ўзяла садавіну зь яго а ела; і дала таксама мужу свайму зь ёю, і ён еў.
7 І адчыніліся вочы ў іх абаіх, І пазналі, што былі голыя; і сплялі фіґовае лісьцё, і зрабілі сабе папяразкі.
8 І пачулі голас СПАДАРА Бога, што хадзіў у садзе зь ветрам дзянным; і схаваўся чалавек і жонка ягоная ад віду СПАДАРА Бога памеж дзярэўя садовага.
9 І гукнуў СПАДАР Бог чалавека, і сказаў яму: «Ідзе ты?»
10 І сказаў: «Голас Твой пачуў я ў садзе, і зьлякаўся, бо я голы, і схаваўся».
11 І сказаў: «Хто ж табе сказаў, што ты голы? ці ня з гэнага дзерва, з каторага Я заказаў табе есьці, ты еў?»
12 І сказаў чалавек: «Жонка, каторую Ты імне даў, яна дала імне зь дзерва, і я паспытаўся».
13 І сказаў СПАДАР Бог жонцы: «Што ж ты ўчыніла?» Жонка сказала: «Гад спадмануў мяне, і я паспыталася».
14 І сказаў СПАДАР Бог гаду: «За тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго.
15 І непрыязьньства палажу меж цябе і меж жонкі, і меж семені твайго й семені ейнага; яно будзе мяжджуліць цябе ў галаву, а ты будзеш жыгаліць яго ў пяту».
16 Жонцы сказаў: «Памнажаючы памножу смутак твой і цяжарнасьць тваю; у смутку будзеш радзіць дзеці; і да мужа твайго пацяга твая, і ён будзе панаваць над табою».
17 Адаму ж сказаў: «За тое, што ты паслухаў голасу жонкі свае і еў з тога дзерва, з каторага Я заказаў табе, кажучы: "Ня еж ізь яго", праклята зямля з твае прычыны, із смуткам будзеш жывіцца зь яе ўсі дні жыцьця свайго.
18 Церне а асот будзе расьці табе; і будзеш жывіцца палявою травою.
19 У поце віду свайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня зьвернешся да зямлі, бо зь яе ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл зьвернешся».
20 І назваў Адам імя жонкі свае: Ева, бо яна была маці ўсіх жывучых.
21 І зрабіў СПАДАР Бог Адаму й жонцы ягонай адзежу скураную, і адзеў іх.
22 І сказаў СПАДАР Бог: «Вось, людзіна сталася як адзін із Нас, каб ведаць дабро й ліха; і цяпер як бы ня выцягнуў ён рукі свае, і ня ўзяў таксама зь дзерва жыцьця, і ня еў, і не пачаў жыць вечна».
23 І выслаў яго СПАДАР Бог із саду Едэнскага, рабіць зямлю, з каторае ён узяты.
24 Дык выгнаў чалавека. І асяліў на ўсход ад саду Едэнскага херуваў зь мячом поламенным абаротным, сьцерагчы дарогу дзерва жыцьця.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.