1 І падняўся Абрам ізь Ягіпту, ён а жонка ягоная, і ўсе, што ў яго, і Лот ізь ім, на паўдня.
2 І быў Абрам вельмі багаты статкам а срэбрам а золатам.
3 І пайшоў у свае падарожжы ад паўдня і аж да Бэт-Элю, да гэнага месца, ідзе быў будан ягоны спачатку меж Бэт-Элю й Гаю,
4 Да месца гэнага аброчніка, каторы ён зрабіў там уперад; і гукаў там Абрам у імя СПАДАРОВА.
5 І ў Лота, што хадзіў із Абрамом, было драбнога й буйнога статку, і буданы.
6 І не магла зямля насіць іх, каб жыць разам, бо маемасьць іхная была вялікая, і не маглі яны жыць разам.
7 І была сварка меж пастухоў статку Абрамовага і пастухоў статку Лотовага; і Канаан і Ферэзэй жыў тады ў зямлі.
8 Затым сказаў Абрам Лоту: «Хай ня будзе сваркі памеж імною й табою, і памеж пастухоў маіх і пастухоў тваіх, бо мы людзі-браты.
9 Ці ня ўся зямля перад табою? Адлучыся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева».
10 І ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна была, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар.
11 І абраў сабе Лот усю гэтую аколіцу Ёрданскую; і крануўся Лот ад усходу. І разлучыліся яны адзін ад аднаго:
12 Абрам жыў у зямлі Канаанскай, а Лот асяліўся ў местах гэнае аколіцы, і расьпяў буданы аж да Содомы.
13 А жыхары Содомы ліхія а грэшныя перад СПАДАРОМ вельмі.
14 І сказаў СПАДАР Абраму, просьле тога, як Лот адлучыўся ад яго: «Узьнімі ж вочы свае і глянь зь месца, ідзе ты, глянь на поўнач, і на паўдня, і на ўсход, і на захад.
15 Бо ўсю зямлю, каторую ты бачыш, табе дам Я і насеньню твайму аж на векі.
16 І ўчыню насеньне твае, як пыл земны; што калі хто можа палічыць пыл земны, дык і насеньне твае палічана будзе.
17 Устань, прайдзі гэтую зямлю ўдаўжкі і ўшыркі, бо Я табе дам яе».
18 І крануўся Абрам із буданом, і прышоў, і асяліўся ля дубровы Мамрэ, каторая ля Гэўрону; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.