1 І было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: «Я Эль-Шадай (БОГ Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны;
2 І дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі».
3 І паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы:
4 «Я — во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў.
5 І наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе;
6 І распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць;
7 І ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе;
8 І дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам».
9 І сказаў Бог Абрагаму: «І ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх.
10 Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына.
11 І абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі.
12 І асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго.
13 Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную.
14 А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў».
15 І сказаў Бог Абрагаму: «Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае.
16 Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць".
17 І паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?»
18 І сказаў Абрагам Богу: «О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім».
19 І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.
20 І праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім.
21 Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».
22 І скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамом.
23 І ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамовае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог.
24 Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як была абрэзана скурка плоці ягонае.
25 А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае.
26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны;
27 І ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 17 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.