1 І было просьле гэтых прыгодаў: ізграшылі чашнік караля Ягіпецкага і тый пякар перад спадаром сваім, перад каралём Ягіпецкім.
2 І загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх — на князя чашнікаў а на князя пекароў;
3 І аддаў іх да дому нагляду начэльніка старожы, у вязьніцу, месца, ідзе Язэп быў там вязьням.
4 І прызначыў начэльнік старожы Язэпа да іх, і ён служыў ім. І былі яны шмат дзён пад старожаю.
5 І сьнілі яны абодва, кажны свой сон, аднае ночы, кажны подле зьясьненьня сну ягонага, чашнік а пякар, каторы ў караля ягіпецкага, каторыя былі вязьні ў доме вязьнічным.
6 І прышоў да іх Язэп нараніцы, абачыў іх, і во, яны смутныя.
7 І папытаўся ён у легчанцоў фараонавых, што былі пад старожаю зь ім у доме спадара ягонага, кажучы: «Чаму ў вас сядні благія віды?»
8 І сказалі яны яму: «Сонмы сьнілі, а зьясьніць няма каму». І сказаў ім Язэп: «Ці ня ў Бога зьясьненьне? паведайце імне».
9 І паведаў князь чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: «У маім сьне, і вось, вінное сьцябло перад імною.
10 І на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў.
11 І чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў руку Фараону».
12 І сказаў яму Язэп: «Во, зьясьненьне яго: тры галузы тры дні яны.
13 За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў руку ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным.
14 І калі б ты ўспомнеў мяне, як будзеш мецца добра; і зрабі ж імне ласку, учыні менку празь мяне Фараону, і вывядзі мяне з гэтага дому;
15 Бо я крадзьма ўкрадзены ізь зямлі Гэбрэяў, дый таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу».
16 І пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: «Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне.
17 І ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй».
18 І адказаў Язэп, і сказаў: «Во зьясьненьне яго: тры сутнікі — гэта тры дні;
19 І за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе».
20 І было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх;
21 І зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку Фараону.
22 А князя пекароў засіліў, як зьясьніў ім Язэп.
23 І ня ўспомнеў князь чашнікаў Язэпа, забыўся яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 40 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.