Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Быцьцё, 40 Быцьцё, 40 глава

1 І сталася пасьля гэтых падзеяў, саграшылі чашнік валадара Эгіпецкага і пекар перад панам сваім, перад валадаром Эгіпецкім.
2 І загневаўся фараон на двух урадоўцаў сваіх, на начальніка чашнікаў і на начальніка пекараў,
3 і аддаў іх пад варту ў дом начальніка варты, у вязьніцу, месца, дзе Язэп быў вязьнем.
4 І прызначыў начальнік варты Язэпа да іх, і ён служыў ім. І былі яны шмат дзён пад вартаю.
5 І сьнілі ў адну ноч яны абодва кожны свой сон, кожны [сьніў] са значэньнем сон свой, чашнік і пекар, якія былі ў валадара Эгіпецкага і якія былі ўвязьненыя ў вязьніцы.
6 І прыйшоў да іх Язэп раніцай, і ўбачыў іх, і вось, яны засмучаныя.
7 І спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: «Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?»
8 І сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». І сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».
9 І распавёў начальнік чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: «У сьне маім, вось, вінаградная лаза перада мною.
10 І на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, расквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
11 І келіх фараона ў руцэ маёй, і я ўзяў вінаградныя ягады, і выціснуў іх у келіх фараона, і даў келіх у рукі фараона».
12 І сказаў яму Язэп: «Гэта тлумачэньне [сну]: тры галінкі — гэта тры дні.
13 Праз тры дні падыме фараон галаву тваю, і верне цябе на месца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным.
14 Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
15 бо я крадзьма ўкрадзены з зямлі Гебраяў, і таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу».
16 І ўбачыў начальнік пекараў, што ён добра патлумачыў, і сказаў Язэпу: «Я таксама сьніў, і вось, тры кашы плеценыя на галаве маёй.
17 І ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй».
18 І адказаў Язэп, і сказаў: «Гэта тлумачэньне [сну]: тры кашы — гэта тры дні.
19 Праз тры дні здыме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе».
20 І праз тры дні быў дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваіх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх.
21 І вярнуў [фараон] начальніка чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён даў келіх у руку фараону,
22 а начальніка пекараў павесіў, як патлумачыў ім Язэп.
23 І не ўзгадаў начальнік чашнікаў пра Язэпа, і забыўся на яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 40 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.