Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Быцьцё, 23 Быцьцё, 23 глава

1 І было жыцьця Сары сто дваццаць сем гадоў, [гэта] гады жыцьця Сары.
2 І памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. І прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
3 І ўстаў Абрагам ад аблічча памёршай сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:
4 «Прыхадзень і пасяленец я ў вас. Дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю ад аблічча майго памёршую маю».
5 І адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму:
6 «Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
7 І ўстаў Абрагам, і пакланіўся народу зямлі, сынам Хета,
8 і прамовіў да іх, кажучы: «Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў ад аблічча майго памёршую маю, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,
9 і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць».
10 А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:
11 «Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе, і пячору, якая на ім, я даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю».
12 І пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
13 і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: «Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю».
14 І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму:
15 «Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра. Што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю».
16 І паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
17 І атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячору, якая на ім, і ўсе дрэвы, якія на полі, у-ва ўсіх межах ягоных наўкола.
18 Абрагам купіў яго перад вачыма сыноў Хета, усіх, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага.
19 І пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сару, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэлі, насупраць Мамрэ, якое завецца Хеўрон, у зямлі Ханаан.
20 І атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 23 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.