1 Просьле гэтых стацьцяў было слова СПАДАРОВА да Абрама ў відзені, кажучы: «Ня бойся, Абраме, Я шчыт твой; надгарода твая вельмі вялікая».
2 Абрам сказаў: «Валадару СПАДАРУ, што Ты дасі імне? І я хаджу бязьдзетны; і дамавер мой, гэты Дамашчанін Елезэр».
3 І сказаў Абрам: «Во, Ты ня даў імне насеньня, і во, гадунцу дому майго спадзець спадак па імне».
4 І во слова СПАДАРОВА да яго, кажучы: «Не спадзець твая маемасьць яму, але каторы выйдзе з нутра твайго, адзяржыць спадак твой».
5 І вывеў яго вонкі, і сказаў: «Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх». І сказаў яму: «Так будзе твае насеньне».
6 І паверыў СПАДАРУ, і ЁН залічыў яму за справядлівасьць.
7 І сказаў яму: «Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак».
8 Ён сказаў: «Валадару СПАДАРУ! па чым імне пазнаць, што яна імне спадзець?»
9 І сказаў яму: «Вазьмі Імне цяліцу трыгоднюю, і казу трыгоднюю, і барана трыгодняга, турка а галубянё».
10 Ён узяў гэтыя, расьсек іх па сярэдзіне і палажыў кажную часьць супроці другое; а птушкі не расьсек.
11 І зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.
12 І было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго.
13 І сказаў Абраму: «Ведай напэўна, што прыходным будзе насеньне твае ў зямлі не сваёй, і зробяць слугамі іх, і будуць уціскаць іх чатырыста год.
14 І таксама тый народ, катораму яны будуць служыць, Я судзіць буду; і просьле гэтага яны выйдуць ізь вялікай маемасьцяй.
15 І ты прыдзеш да айцоў сваіх у супакою, будзеш пахаваны ў старасьці добрай.
16 І чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль».
17 І было, як сонца зайшло, і цемрадзь была, і во, печны дым і поламя агню прайшлі памеж расьсечаных гэтых.
18 Таго ж дня ўчыніў СПАДАР змову з Абрамом, кажучы: «Насеньню твайму Я даў зямлю гэтую, ад ракі Ягіпецкае аж да вялікае ракі, ракі Еўфрату:
19 Кіняніна а Кенезэя а Кадмонея
20 А Гэціча а Ферэзэя а Рэфаіма
21 А Аморэя а Канааняніна а Ґерґесэя а Евусэя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.