1 Гэта кніга родаў Адамовых: у дзень, як Бог стварыў чалавека, подле падобнасьці Божае ўчыніў яго.
2 Мужчыну й жонку стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя: людзіна, у дзень стварэньня іх.
3 І Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф.
4 І былі дні Адамовы, па нараджэньню ягоным Сыфа, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
5 І былі ўсі дні Адамовы, каторыя жыў, дзевяцьсот трыццаць год; і ён памер.
6 І жыў Сыф сто пяць год і нарадзіў Еноса.
7 І жыў Сыф, па ягоным нараджэньню Еноса, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
8 І былі ўсі дні Сыфавы дзевяцьсот двананцаць год; і ён памер.
9 І жыў Енос дзевяцьдзясят год, і нарадзіў Каінана.
10 І жыў Енос, па нараджэньню ягоным Каінана, асьмісот пятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
11 І былі ўсі дні Еносавы дзевяцьсот пяць год; і ён памер.
12 І жыў Каінан семдзясят год, і нарадзіў Магалал’эля.
13 І жыў Каінан, па ягоным нараджэньню Магалал’эля, асьмісот сорак год, і радзіў сыноў і дачкі.
14 І былі ўсі дні Каінановы дзевяцьсот дзесяць год; і ён памер.
15 І жыў Магалал’эль шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Ярэда.
16 І жыў Магалал’эль, па ягоным нараджэньню Ярэда, асьмісот трыццаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
17 І былі ўсі дні Магалал’эля асьмісот дзевяцьдзясят пяць год; і ён памер.
18 І жыў Ярэд сто шасьцьдзясят два гады, і нарадзіў Гэноха.
19 І жыў Ярэд, па нараджэньню ягоным Гэноха, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі.
20 І былі ўсі дні Ярэдавы дзевяцьсот шасьцьдзясят два гады; і памер.
21 І жыў Гэнох шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Мафусала.
22 І хадзіў Гэнох із Богам, па нараджэньню Мафусала, трыста год, і радзіў сыноў і дачкі.
23 І былі ўсі дні Гэнохавы трыста шасьцьдзясят пяць год.
24 І хадзіў Гэнох із Богам; і ня было яго болей, бо ўзяў яго Бог.
25 І жыў Мафусал сто асьмідзясят сем год, і нарадзіў Ламеха.
26 І жыў Мафусал, па нараджэньню ягоным Ламеха, сямсот асьмідзясят два гады, і радзіў сыноў і дачкі.
27 І былі ўсі дні Мафусалавы дзевяцьсот шасьцьдзясят дзевяць год; і ён памер.
28 І жыў Ламех сто асьмідзясят два гады, і нарадзіў сына.
29 І назваў імя ягонае: Ной, кажучы: «Гэты пацеша нас ад работы нашае і ад атугі рук нашых ад зямлі, каторую пракляў СПАДАР.
30 І жыў Ламех, па нараджэньню ягоным Ноя, пяцьсот дзевяцьдзясят пяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
31 І былі ўсі дні Ламехавы сямсот семдзясят сем год; і ён памер.
32 І было Ною пяцьсот год, і нарадзіў Сэма, Хама а Яфэта.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.