1 І гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом.
2 Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гэвяніна,
3 А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву.
4 І нарадзіла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадзіла Рагуеля.
5 А Оголівама нарадзіла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадзіліся яму ў зямлі Канаанскай.
6 І ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго;
7 Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных.
8 І асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.
9 І во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;
10 Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае.
11 І былі сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ.
12 А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадзіла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае.
13 А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта былі сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
14 І во гэтыя былі сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.
15 Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ,
16 Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазовы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны.
17 І гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае.
18 І гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае.
19 Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.
20 Гэтыя сынове Сэіра Горэяніна, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана
21 А Дышон а Ецэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома.
22 І былі сыны Лотановы: Горы а Гэман; а сястра ў Лотана: Хімна.
23 І гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам.
24 А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго.
25 І гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна.
26 І гэтыя сыны Дышонавы: Гэмдан а Эшбан а Іфран а Херан.
27 Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан.
28 Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран.
29 Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана,
30 Князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.
31 І во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых.
32 І караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава.
33 І памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры.
34 І памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае.
35 І памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф.
36 І памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі.
37 І памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі.
38 І памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў.
39 І памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкі Мезагавае.
40 І гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у ймёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф,
41 Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон,
42 князь Кеназ, князь Феман, Міўцар,
43 Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Быцьцё, 36 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.