1 І сталася ў той час, што Амрафэл, цар Сэнаара, і Арыёх, цар Эласара, і Кедар-Лагамэр, цар Элама, і Тадал, цар паганаў,
2 выйшлі з вайною супраць Бэры, цара Садома, і супраць Біршы, цара Гаморы, і супраць Сенааба, цара Адамы, і супраць Шэмэбэра, цара Себаіма, і супраць цара Бэлы, або Сэгора.
3 Гэтыя цары пагадніліся між сабой у даліне Сідзім, дзе сёння Салёнае мора.
4 Дванаццаць гадоў служылі яны Кедар-Лагамэру, а ў трынаццатым годзе паднялі бунт супраць яго.
5 А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
6 і харэяў у гарах Сэір аж да Эль-Парана, што ў пустыні.
7 І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
8 І выступілі цар Садома і цар Гаморы, цар Адамы і цар Себаіма, і цар Бэлы, якая ёсць Сэгор, і ўладкаваліся ў лагчыне Сідзім да бою
9 з Кедар-Лагамэрам, царом Элама, і Тадалам, царом паганаў, і Амрафэлам, царом Сэнаара, і Арыёхам, царом Эласара; чатыры цары супраць пяці.
10 Даліна ж Сідзім мела многа смаляных ям. І вось жа, цары Садома і Гаморы кінуліся ўцякаць і зваліліся туды; а тыя, хто засталіся, уцяклі ў горы.
11 І ўзялі яны ўсю маёмасць Садома і Гаморы, і ўсё, што тычыцца харчоў, і пайшлі.
12 Захапілі яны таксама Лота, сына брата Абрама, які жыў у Садоме, і маёмасць яго.
13 І вось, адзін з тых, хто ўцёк, паведаміў Абраму, гебраю, які жыў каля дубровы амарэя, на імя Мамрэ, брата Эскола і брата Анэра: яны заключылі пагадненне з Абрамам.
14 Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан.
15 І, падзяліўшы сваіх людзей, ноччу напаў на іх, і разбіў іх, і гнаў іх аж да Гобы, што налева ад Дамаска.
16 І вярнуў ён усю маёмасць, а таксама брата свайго Лота з яго маёмасцю, жанчын і народ.
17 Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай.
18 А Мэльхісэдэх, цар Салема, прынёс хлеб і віно, бо быў святаром Бога Найвышэйшага,
19 дабраславіў яго і сказаў: «Дабраславёны Абрам Богам Узвышнім, Які стварыў неба і зямлю,
20 і дабраславёны Бог Узвышні, Які аддаў у рукі твае ворагаў тваіх». І даў яму [Абрам] дзесятую частку з усяго.
21 А цар Садома сказаў Абраму: «Аддай мне людзей, а маёмасць вазьмі сабе».
22 Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
23 што ані ніткі пражы, ані раменьчыка ад сандаляў, нічога не вазьму з усяго таго, што табе належыць, каб ты пасля не казаў: “Гэта я ўзбагаціў Абрама”,
24 за выключэннем таго, што пайшло на пракармленне юнакоў, ды апроч долі мужоў, якія хадзілі са мною, — Анэра, Эскола і Мамрэ; хай яны возьмуць сваю долю».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Роду, 14 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Роду 14 раздзел в переводах:
Роду 14 раздзел, комментарии:
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Ветхий Завет сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.