1 Калі настаў голад на зямлі, пасля таго неўраджаю, які здарыўся ў дні Абрагама, Ізаак падаўся да Абімэлеха, цара філістынскага, у Герар.
2 І з’явіўся яму Госпад, і кажа: «Не ідзі ў Егіпет, але жыві ў той зямлі, якую Я пакажу табе,
3 вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
4 і размножу нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе, і дам тваім нашчадкам усе гэтыя землі. І ў тваім патомстве будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі,
5 таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і выконваў прыказанні і загады Мае, і даручэнні, і законы».
6 І так абжыўся Ізаак у Герары.
7 А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.
8 І калі ўжо прамінула шмат дзён, ён жыў там жа, аднойчы Абімэлех, цар філістынскі, гледзячы праз акно, убачыў, што той жартуе з Рэбэкай, жонкай сваёй,
9 і, падышоўшы да яго, кажа: «Відавочна, што яна жонка твая! Чаму ты схлусіў, што яна — сястра твая?» Адказаў: «Бо баяўся, што памру дзеля яе».
10 І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народа ўвайсці да жонкі тваёй, і гэтым навёў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
11 «Хто дакранецца да гэтага чалавека і жонкі яго, будзе пакараны смерцю».
12 І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад.
13 І разбагацеў [той] чалавек, і ўсё ўзвялічваўся ды рос, аж пакуль не зрабіўся надзвычай вялікі.
14 І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,
15 завалілі, засыпаўшы зямлёй, усе студні, якія выкапалі паслугачы бацькі яго ў дні Абрагама;
16 да таго, што сам Абімэлех сказаў Ізааку: «Ідзі ад нас, бо ты стаўся намнога багацейшы за нас!»
17 Дык ён адышоў, і паставіў палаткі каля ракі ў Герары, і там абжыўся.
18 І зноў выкапаў студні, якія капалі ў дні бацькі яго, Абрагама, і якія па смерці яго засыпалі філістынцы. І даў ён ім тыя ж назвы, якімі раней назваў бацька.
19 І капалі паслугачы Ізаака ў ручаі, і натрапілі там на крыніцу жывой вады.
20 Але і там паднялі звадку пастухі герарскія супраць пастухоў Ізаака, кажучы: «Гэта наша вада!» Таму і студню тую назвалі Эсэкa, бо вадзіліся з-за яе.
21 І выкапалі яны іншую студню, і за яе таксама спрачаліся, і назвалі яе Сітнаb.
22 І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхаботc, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».
23 І перасяліўся ён з таго месца ў Бээр-Сэбу,
24 дзе аб’явіўся яму Госпад у тую самую ноч і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Не бойся, бо Я з табой, Я буду дабраслаўляць цябе і размножу нашчадкаў тваіх дзеля паслугача Майго, Абрагама».
25 І ён пабудаваў там ахвярнік, і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а паслугачы Ізаака выкапалі там студню.
26 І прыйшоў да яго з Герара Абімэлех, і Ахузат, прыяцель яго, таксама Піколь, начальнік войска,
27 і сказаў ім Ізаак: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зненавідзелі і выгналі ад сябе?»
28 Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
29 каб ты нам нічога не зрабіў благога, як і мы не кранулі цябе і нічога табе не зрабілі, апрача дабра, і ў супакоі адпусцілі цябе. Бо ты дабраславёны Госпадам”».
30 І ён зрабіў ім банкет, і яны елі і пілі.
31 І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.
32 І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
33 Адсюль назвалі яе Сабэаd, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.
34 Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыт, дачку Бээры Хетыта, і Басэмат, дачку Элона Хетыта.
35 Яны абедзве не падабаліся Ізааку і Рэбэцы.

Примечания к тексту

20 a: «Звадка».
21 b: «Варожасць».
22 c: «Шырыня».
33 d: «Багацце».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 26 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.