Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

1 Самуэля 29 1 Самуэля 29 раздзел

1 І сабралі Філістынцы ўсе дружыны свае ў Афэку, а Ізраільцяне разлажыліся табарам каля крыніцы, якая ў Езрээлі.
2 І валадары Філістынскія крочылі на чале сотняў і тысячаў, а Давід з ваярамі сваімі крочыў у канцы, пры Ахішу.
3 І сказалі князі Філістынскія: «Што гэта за Гебраі?» І сказаў Ахіш князям Філістынскім: «Гэта Давід, слуга Саўла, валадара Ізраіля, які ў мяне ўжо год ці два, і я не знайшоў у ім нічога такога ад дня, у які ён прыйшоў, аж да гэтага дня!»
4 І загневаліся на яго князі Філістынскія, і сказалі яму князі Філістынскія: «Выпраў [адсюль] гэтага чалавека, і няхай ён вернецца на месца сваё, якое ты вызначыў яму, і няхай ён не ідзе з намі ў бой, каб ня стаўся ён супраціўнікам нашым. Якім чынам ён можа вярнуць ласку гаспадара свайго, калі не галовамі гэтых людзей?
5 Ці ж гэта ня той самы Давід, якому сьпявалі ў карагодах, кажучы: “Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў”?»
6 І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «Як жывы ГОСПАД! Ты — справядлівы і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, і я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але ў вачах князёў ты нядобры.
7 Дык цяпер вярніся, і ідзі ў супакоі, і ня будзь ліхім у вачах валадароў Філістынскіх».
8 І сказаў Давід Ахішу: «Што я зрабіў, або што знайшоў ты ў слузе тваім ад дня, калі я прыйшоў перад аблічча тваё, аж да гэтага дня, каб ня мог я ісьці і ваяваць супраць ворагаў гаспадара майго, валадара?»
9 І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Ведаю, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”.
10 І цяпер устань раніцаю ты і слугі гаспадара твайго, якія прыйшлі з табой, і ўстаньце вельмі рана, і калі пачне днець, адыйдзіце [адсюль]».
11 І ўстаў рана Давід і людзі ягоныя, каб вырушыць у дарогу раніцай і вярнуцца ў зямлю Філістынскую. А Філістынцы пайшлі ў Езрээль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуэля, 29 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.