Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 29 1 Самуйлава 29 раздзел

1 І зьберлі Пілішчане ўсі табары свае ўв Афеку; а Ізраелцы разьлягліся ля жарала, каторае ў Ізрэелю.
2 Князі Пілісцкія перайшлі із сотнямі а тысячамі, Давід жа а людзі ягоныя перайшлі ззаду з Ахішам.
3 І сказалі князі Пілісцкія: «Што гэта за Гэбрэі?» І сказаў Ахіш князём Пілісцкім: «Хіба гэта не Давід, слуга Саўлаў, караля Ізраельскага, што быў з імною гэтыя дні і нават гэтыя гады, і я не знайшоў у ім нічога з часу яго адпаду аж дагэтуль».
4 І абурыліся на яго князі Пілісцкія, і сказалі яму князі Пілісцкія: «Зьвярні ты гэтага чалавека, хай ён зьвернецца да свайго места, што ты быў прызначыў, хай ня зыходзе з намі на вайну і хай ня будзе нам праціўнікам на вайне. І чым ён можа ўлашчыць спадара свайго, як не галавамі гэтых мужоў?
5 Ці гэта ня тый Давід, праз каторага адказавалі ў скоках, кажучы: "Саўла забіў тысячы, а Давід — дзесяткі тысячаў"?»
6 І пагукаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «Жыў СПАДАР! ты пасьцівы, і добры ў ваччу маім твой выхад і твой уход з імною ў табару, бо я не знайшоў у цябе ліхога з часу прыходу твайго да мяне аж дагэтуль; але ў вачох князёў ты ня добры.
7 Дык цяпер зьвярніся, і йдзі ў супакою, і ня зробіш ліха ў вачох князёў Пілісцкіх».
8 І Давід сказаў Ахішу: «Але што я зрабіў, і што ты знайшоў у слузе сваім з тога дня, як я быў перад відам тваім аж дагэтуль, чаму б імне ня йсьці й не ваяваць із варагамі спадара свайго, караля?»
9 І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Я ведаю, што ты добры ў ваччу маім, як ангіл Божы, але князі Пілісцкія сказалі: «Хай ён ня ўзыходзе з намі на вайну».
10 Дык устань нараніцы ты а слугі спадара твайго, каторыя прышлі з табою; і ўстаньце нараніцы, і вам будзе сьветла і йдзіце».
11 І ўстаў Давід, сам а людзі ягоныя, каб ісьці нараніцы й зьвярнуцца да зямлі Пілісцкае. А Пілішчане ўзышлі да Ізраелю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 29 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.