Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 12 1 Самуйлава 12 раздзел

1 І сказаў Самуйла ўсяму Ізраелю: «Вось, я паслухаў голасу вашага ў вусім, што вы гукалі імне, і пастанавіў над вамі караля.
2 І вось, кароль ходзе перад вамі. А я застараўся а пасівеў; і сыны мае, вось, яны з вамі. Я ж хадзіў перад вамі ад хлапецтва аж дагэтуль.
3 Вось я; сьветчыце на мяне перад СПАДАРОМ а перад памазанцам Ягоным: чыйго вала я ўзяў, і чыйго асла я ўзяў, і каго ўкрыўдзіў, каго ўціснуў альбо ўзяў выкуп і схаваў свае вочы ад яго, — і я зьвярну вам».
4 І адказалі: «Ты ня крыўдзіў нас і ня ўціскаў нас, ня ўзяў ад рукі кагось нічагусенькі».
5 І сказаў ён ім: «Сьветка на вас СПАДАР, і сьветка памазанец Ягоны сядні, што вы не знайшлі нічога за імною». І сказаў люд: «Сьветка».
6 І сказаў Самуйла люду: «СПАДАР ё Тый, Каторы пастанавіў Масея а Аарона і Каторы ўзьвёў бацькоў вашых ізь зямлі Ягіпецкае.
7 Цяпер жа станьце, і я буду прававацца з вамі перад СПАДАРОМ за ўсі справядлівасьці СПАДАРОВЫ, што зьдзеяў Ён із вамі й з бацькамі вашымі.
8 Як прышоў Якаў да Ягіпту, і загаласілі бацькі вашыя да СПАДАРА, то паслаў СПАДАР Масея а Аарона, і яны вывялі бацькоў вашых ізь Ягіпту, і асялілі іх на месцу гэтым.
9 Але яны забыліся СПАДАРА, Бога свайго, і Ён аддаў іх у руку Сысэры, вайводцы Гацорскага, і ў руку Пілішчан, і ў руку караля Моаўскага, і яны ваявалі зь імі.
10 І загаласілі яны да СПАДАРА, і сказалі: "Ізграшылі мы, бо пакінулі СПАДАРА й служылі Ваалам а Астартам; і цяпер выбаў нас ад рукі варагоў нашых, і мы будзем служыць Табе";
11 І паслаў СПАДАР Еруваала а Бедана а Еффага а Самуйлу, і выбавіў вас ад рукі варагоў вышых навокал, і вы жылі бясьпечна.
12 Але, абачыўшы, што Нагаш, кароль Амонскі, прышоў супроці вас, вы сказалі імне: "Не, кароль хай гаспадарствуе ў нас", прымеж тога СПАДАР, Бог ваш, — кароль ваш.
13 Дык во кароль, каторага вы абралі, каторага вы вьмагалі, вось, СПАДАР даў над вамі караля.
14 Калі будзеце баяцца СПАДАРА, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голасу Ягонага, і ня будзеце працівіцца вуснам СПАДАРОВЫМ, то будзеце й вы, і кароль ваш, што гаспадарствуе ў вас, хадзіць за СПАДАРОМ, Богам вашым.
15 А калі ня будзеце слухаць голасу СПАДАРОВАГА, і будзеце працівіцца вуснам СПАДАРОВЫМ, то будзе рука СПАДАРОВА супроці вас і супроці бацькоў вашых.
16 Цяпер станьце й гляньце на справу вялікую, каторую СПАДАР учыне перад ачыма вашымі.
17 Ці ня жніво пшонкі цяпер? Але я загукаю да СПАДАРА, і дасьць Ён грымоты а дождж, і пазнаеце і абачыце, якое вялікае ваша ліха, каторае вы зрабілі перад ачыма СПАДАРА, просячы сабе караля».
18 І загукаў Самуйла да СПАДАРА, і даў СПАДАР грымоты а дождж таго дня; і ўлякаўся вельма ўвесь люд СПАДАРА а Самуйлы.
19 І сказаў увесь люд Самуйлу: «Памаліся за слугаў сваіх СПАДАРУ, Богу свайму, каб не памерці нам; бо дадалі мы да ўсіх грахоў нашых ліха, як прасілі сабе караля».
20 І сказаў Самуйла люду: «Ня бойцеся, вы зрабілі ўсе гэта ліха, але не адступайце йсьці за СПАДАРОМ, і служыце СПАДАРУ ўсім сэрцам сваім,
21 І не адхінайцеся на бок, бо пайшлі б за пусьцінёй, каторая ня дасьць карысьці й ня выбаве, бо яна — пусьціня.
22 Бо не пакіне СПАДАР люду Свайго дзеля вялікага імені Свайго, бо зьлюб было СПАДАРУ зрабіць вас Сабе людам.
23 Таксама і я, крый Божа, каб ізграшыць перад СПАДАРОМ, перастаць маліцца за вас, і я буду наўчаць вас дарогі добрае а простае.
24 Адно бойцеся СПАДАРА й служыце Яму ў праўдзе з усёга сэрца свайго, бо глядзіце, якія вялікія ўчынкі Ён зрабіў із вамі.
25 Калі ж вы будзеце штачасна рабіць ліха, то й вы й кароль ваш загінеце».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.