Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 21 1 Самуйлава 21 раздзел

1 І прышоў Давід да Нову да Агімелеха сьвятара, і задрыжэў Агімелех, ідучы наўпярэймы Давіду, і сказаў яму: «Чаму ты адзін, і нікога няма з табою?»
2 І сказаў Давід Агімелеху сьвятару: «Кароль паручыў імне справу й сказаў імне: "Хай ня ведае ніхто нічога із справы, нашто я паслаў цябе й што паручыў табе"; а дзяцюкоў я прызначыў на такое а такое месца.
3 Дык, што ёсьць у цябе пад рукою, пяць букаткаў хлеба дай у руку маю альбо што знойдзецца».
4 І адказаў сьвятар Давіду, і сказаў: «Няма ў мяне пад рукою будзеннага хлеба, а ё хлеб сьвяты, калі толькі дзяцюкі сьцерагліся жонкі».
5 І адказаў Давід сьвятару, і сказаў яму: «Жонкі ўзьдзяржаны ад нас учорах а заўчора, як я вышаў, і судзіны ў дзяцюкоў сьвятыя, а як дарога будзенная, то тым болей хлеб усьвяціцца ў судзіне».
6 І даў яму сьвятар сьвятога, бо ня было там хлеба, апрача букаткаў хлеба Выкладу, каторыя зьняты былі ад віду СПАДАРОВАГА, каб пакласьці цёплы хлеб у дню, калі здыймалі чэрствы хлеб.
7 І там адзін із слугаў Саўлавых, наймя Доіґ, Едомеянін, пастыр Саўлаў, задзяржаўся таго дня перад СПАДАРОМ.
8 І сказаў Давід Агімелеху: «Ці няма тут у цябе пад рукою дзіды альбо мяча? бо я ня ўзяў у руку сваю ані мяча, ані іншае зброі, бо паручэньне каралёва было пасьпешнае».
9 І сказаў сьвятар: «Во меч Голяфа Пілішчаніна, каторага ты забіў у даліне Дуба, заверчаны ў вадзежу, адзаду наплечніка; калі хочаш, вазьмі яго; іншага, апрача гэтага, няма тут». І сказаў Давід: «Нямаш да яго падобнага; дай імне яго».
10 І ўстаў Давід, і ўцёк таго ж дня ад Саўлы, і прышоў да Ахіша, караля Ґафскага.
11 І сказалі Ахішу слугі ягоныя: «Ці гэта не Давід, кароль таго краю? ці не яму пяялі ў карагодах і гукалі: "Саўла паразіў тысячы, а Давід — дзесяткі тысячаў"?»
12 Давід паклаў словы гэтыя ў сэрцу сваім, і дужа баяўся Ахіша, караля Ґафскага.
13 І зьмяніў паступак свой перад імі, і прыдаўся шалёным у вачох іхных, і рысаваў літары на варотах брамаў, і пушчаў сьліну па барадзе сваёй.
14 І сказаў Ахіш слугам сваім: «Бачыце, ён чалавек шалёны, нашто вы прывялі яго да мяне?
15 Ціж мала ў мяне шалёных, што вы прывялі яго, каб ён шалеў перад імною? Нягож ён увыйдзе ў дом мой?"
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.