Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 3 1 Самуйлава 3 раздзел

1 Але хлапец Самуйла служыў СПАДАРУ перад Ілям; і слова СПАДАРОВА было дарагое тых дзён, не праяўляліся відзені.
2 І было таго дня, як Іль ляжаў на сваім месцу, — і вочы ягоныя пачалі цямнець, ён ня змог бачыць, —
3 І сьветач Божы яшчэ ня згас, і Самуйла ляжаў у сьвятыні СПАДАРОВАЙ, ідзе скрыня Божая.
4 І загукаў СПАДАР да Самуйлы і сказаў ён: «Вось я!»
5 І пабег да Іля, і сказаў: «Вось Я! бо ты гукаў мяне». А тый сказаў: «Я ня гукаў цябе; зьвярніся, ляж»; і ён пайшоў і лёг.
6 І далей яшчэ гукаў СПАДАР Самуйлу. І ўстаў Самуйла, і пайшоў да Іля, і сказаў: «Вось я! бо ты гукаў мяне». Але тый сказаў: «Я ня гукаў цябе, сыну мой; зьвярніся, ляж».
7 Гэта было перш, чымся Самуйла пазнаў СПАДАРА, і перш, чымся аб’явілася яму слова СПАДАРОВА.
8 І далей СПАДАР гукаў Самуйлу трэйцім наваратам. І ён устаў, і пайшоў да Іля, і сказаў: «Вось, я! бо ты гукаў мяне». І сьцяміў Іль, што СПАДАР гукае хлапца.
9 І сказаў Іль Самуйлу: «Пайдзі, ляж, і як будзе гукаць цябе, то ты скажы: "Кажы, СПАДАРУ, бо чуе слуга Твой"». І пайшоў Самуйла, і лёг на месцу сваім.
10 І прышоў СПАДАР, і стаў, і загукаў, як тый а другі раз: «Самуйле, Самуйле!» І сказаў Самуйла: «Кажы, бо чуе слуга Твой».
11 І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Гля, Я зраблю справу ў Ізраелю, што хто пачуе, у тога зазьвініць у вабодвых вухах.
12 Таго дня Я споўню над Ілям усе тое, што Я казаў дому ягонаму; Я пачну й скончу.
13 Я сказаў яму, што Я засуджу дом ягоны на векі за тое бяспраўе, што ён ведаў, як сыны ягоныя ўлегцы мелі сабе, і не казьнерыў іх.
14 І затым Я прысяг дому Ілеваму, што бяспраўе дому Ілевага не адзяржыць ласкіўчыненьня аброкамі ані хлебнымі аброкамі на векі».
15 І ляжаў Самуйла да раньня, і адчыніў дзьверы дому СПАДАРОВАГА; але Самуйла баяўся азнайміць відзень гэтую Ілю.
16 І пагукаў Іль Самуйлу, і сказаў: «Сыну мой Самуйле!» Тый сказаў: «Вось я!»
17 І сказаў: «Што за слова, што сказаў Ён табе? не таі ж ад мяне; так хай зробе табе Бог, і так хай павяліча, калі ты затоіш ад мяне слова з усёга слова, што Ён гукаў табе».
18 І сказаў яму Самуйла ўсі словы, і не затаіў ад яго. І сказаў: «Ён — СПАДАР; што добрае ў ваччу Ягоным, няхай учыне».
19 І рос Самуйла, і СПАДАР быў ізь ім; і не звалілася ні воднага із слоў Ягоных далоў.
20 І пазнаў увесь Ізраель ад Дану аж да Веер-Шэвы, што Самуйла верны прарока СПАДАРОЎ.
21 І СПАДАР зьявіўся ў Шыле, бо аб’яўляўся Бог Самуйлу ў Шыле словам СПАДАРОВЫМ.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.