Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 11 1 Самуйлава 11 раздзел

1 І прышоў Нагаш Амонянін, і аблёг Явіш Ґілеадзкі. І сказалі Нагашу ўсі жыхары Явішу Ґілеадзкага: «Учыні з вамі змову, і мы будзем служыць табе».
2 І сказаў ім Нагаш Амонянін: «З тым я ўчыню з вамі змову, што выкалю ў кажнага з вас правае вока і гэтым зраблю ганьбу ўсяму Ізраелю».
3 І сказалі яму старцы Явішу: «Парымсьці нам сем дзён, і мы пашлем паслоў па ўсіх землях Ізраельскіх, і калі ніхто ня вызвале нас, то выйдзем да цябе».
4 І прышлі паслове да Ґівеі Саўлавае, і гукалі словы гэтыя ў вушы люду; і падняў увесь люд галасы свае, і заплакалі.
5 І вось, прышоў Саўла адзаду буйнога статку з поля, і сказаў Саўла: «Што зь людам, што ён плача?» І пераказалі яму словы жыхараў Явішу.
6 І зышоў Дух Божы на Саўлу, як ён пачуў словы гэтыя, і дужа ўзгарэўся гнеў ягоны.
7 І ўзяў ён пару буйнога статку, і расьцяў іх, і паслаў па ўсіх землях Ізраельскіх тымі пасламі, кажучы: «Хто ня выйдзе за Саўлам а Самуйлам, то гэтак будзе зроблена буйному статку ягонаму». І напаў страх СПАДАРОЎ на люд, і яны йшлі, як адзін чалавек.
8 І агледзеў іх у Везэку, і было сыноў Ізраелявых трыста тысячаў, і мужоў Юдзіных трыццаць тысячаў.
9 І сказалі прышлым паслом: «Гэтак скажыце людзём Явішу Ґілеадзкяга: "Заўтра будзе вам ратунак, як прыгрэе сонца"». І прьпплі паслове, і наказалі людзём Явішу, і яны ўзрадаваліся.
10 І сказалі людзі Явішу: «Заўтра выйдзем да вас, і рабіце нам подле ўсёга, што добра ў вачох вашых».
11 І было назаўтрае, што падзяліў Саўла люд на тры аддзелы, і яны прайшлі ў сярэдзіну табару ў часе ранешняе старожы, і зразілі Амонян да дзяннога ваду; а засталыя рассыпаліся, і не засталося зь іх двух разам.
12 І сказаў люд Самуйлу: «Хто тый, што сказаў: "Ці Саўлу гаспадарстваваць над намі?" дайце тых людзёў, і зробім ім сьмерць».
13 І сказаў Саўла: «Хай ня будзе ніхто забіты сядні, бо сядні СПАДАР учыніў выбаўленьне ў Ізраелю».
14 І сказаў Самуйла люду: «Дайце пойдзем да Ґілґалу і пацьвердзім там гаспадарства».
15 І пайшоў увесь люд да Ґілґалу, і пастанавілі там Саўлу за караля перад СПАДАРОМ у Ґілґале, і абракалі там супакойныя аброкі перад СПАДАРОМ. І вельма, вельма весяліўся там Саўла а ўсі людзі Ізраельскія.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 11 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.