Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 18 1 Самуйлава 18 раздзел

1 Як скончыў гутарыць із Саўлам, то душа Ёнафанова зьвязалася з душою Давідавай, і палюбіў яго Ёнафан, як сваю душу.
2 І ўзяў яго Саўла таго дня, і ня даў яму зьвярнуцца да дому айца ягонага.
3 І ўчыніў Ёнафан із Давідам змову, бо палюбіў яго, як душу сваю.
4 І ськінуў Ёнафан вопратку сваю, каторая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама й адзецьці свае, і аж да мяча свайго, і аж да лука свайго, і аж да пояса свайго.
5 І выходзіў Давід, куды яго пасылаў Саўла, і дзеяў разумна, і пастанавіў яго Саўла над ваеннымі людзьмі, і любы быў у вачох усяго люду і таксама ў вачох слугаў Саўлавых.
6 І сталася, як яны йшлі, як Давід зварачаўся ад забіцьця Пілішчаніна, што выходзілі жанкі з усіх местаў Ізраельскіх пяяць а скакаць наўпярэймы каралю Саўлу з бубнамі, зь весялосьцяй і з трыструннымі.
7 І адказавалі граючыя жанкі, і гукалі: «Саўла пабіў свае тысячы, а Давід — дзесяць тысячаў!»
8 І Саўла дужа зьнемарасьціўся, і благім было гэтае слова ў ваччу ягоным, і ён сказаў: «Давіду далі дзесяткі тысячаў, а імне тысячы; яму не стаець адно гаспадарства».
9 І касавурыўся Саўла на Давіда адгэнуль і далей.
10 І сталася назаўтрае, што зышоў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён праракаў сярод дому, а Давід граў рукою сваёй, як і ў іншыя дні; і дзіда ў руццэ ў Саўлы.
11 І пусьціў Саўла дзіду, і сказаў: «Праб’ю Давіда аж да сьцяны». Але адхінуйся Давід двойчы ад яго.
12 І баяўся Саўла Давіда, бо СПАДАР быў ізь ім, а ад Саўлы адступіў.
13 І аддаліў яго Саўла ад сябе, і пастанавіў яго ў сябе тысячнікам, і ён выходзіў і ўходзіў перад людам.
14 І Давід у вусіх дарогах сваіх дзеяў разумна, і СПАДАР ізь ім.
15 І бачыў Саўла, што ён дзее вельма разумна, і баяўся яго.
16 А ўвесь Ізраель а Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў і ўходзіў перад імі.
17 І сказаў Саўла Давіду: «Во старшая дачка мая, Мерава; я дам табе яе за жонку, адно будзь у мяне харобрым і ваюй войны СПАДАРОВЫ»; бо Саўла гукаў сабе: «Хай не мая рука будзе на ім, а хай будзе на ім рука Пілішчан».
18 І сказаў Давід Саўлу: «Хто я, што жыцьцё маё й род айца майго ў Ізраелю, каб імне быць зяцям каралёвым?»
19 І было ў часе адданьня Меравы Саўлішкі за Давіда, і вось, яна аддана Адрыелу Меголяніну за жонку.
20 І закахалася Міхала Саўлішка ў Давіда; і сказалі Саўлу, і была гэта справа справядлівая ў аччу ягоным.
21 І сказаў Саўла: «Аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і будзе на ім рука Пілішчан». І сказаў Саўла Давіду другім наваратам: «Станеш імне зяцям сядні».
22 І расказаў Саўла слугам сваім: «Гукайце Давіду цішком: "Вось кароль зычлівы да цябе, і ўсі слугі ягоныя любяць цябе; дык будзь зяцям каралёвым"».
23 І гукалі слугі Саўлавы ў вушы Давіду ўсі словы гэтыя. І сказаў Давід: «Ціж лёгка здаецца вам быць зяцям каралёвым? я — чалавек бедны а невялічкі».
24 І сказалі Саўлавы слугі яму, кажучы: «Гэтак казаў Давід».
25 І сказаў Саўла: «Гэтак скажыце Давіду: "Кароль ня хоча вена, апрача сту канцавых скуркаў Пілісцкіх, каб памсьціць непрыяцелям каралёвым"». Бо Саўла думаў прычыніць упад Давіда рукамі Пілішчан.
26 І сказалі слугі ягоныя Давіду гэтыя словы, і люба было гэтае слова ў ваччу Давіда стаць зяцям каралёвым. Яшчэ ня мінулі дні,
27 І ўстаў Давід, і пайшоў сам і людзі ягоныя зь ім, і паразіў зь Пілішчан дзьвесьце чалавекаў, і прынёс Давід канцавыя скуркі іхныя, і даў іх у поўнай колькасьці каралю, каб стаць зацям каралёвым. І выдаў Саўла за яго Міхалу, дачку сваю, за жонку.
28 І абачыў Саўла, і пазнаў, што СПАДАР із Давідам, дый Міхала Саўлішка любіла яго.
29 І яшчэ болей баяўся Саўла Давіда, і стаў Саўла непрыяцелям Давіда на ўсі дні.
30 І выходзілі князі Пілісцкія; і было кажнага разу, як яны выходзілі, што Давід дзеяў разумней за ўсіх слугаў Саўлавых, і стала дарагім імя ягонае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 18 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.