Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 16 1 Самуйлава 16 раздзел

1 І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Пакуль ты будзеш плакаць па Саўлу, гэта ж Я адхінуў яго ад караляваньня над Ізраелям? Напоўні рог свой алеям і пайдзі; Я пашлю цябе да Еса Бэтлеемляніна; бо Я абачыў меж сыноў ягоных Сабе караля».
2 І сказаў Самуйла: «Як я пайду? Саўла ж пачуе і заб’ець мяне». І сказаў СПАДАР: «Цяліцу буйнога статку возьмеш у руку сваю і скажаш: "Абракаць СПАДАРУ прышоў я".
3 І пазаві Еса да аброку; і Я скажу табе, што рабіць табе, і ты памажаш Імне таго, праз каторага Я скажу табе».
4 І зрабіў Самуйла тое, што казаў СПАДАР. І прышоў ён да Бэтлеему; і задрыжэлі старцы места, ідучы наўпярэймы яму, і сказаў: «Ці супакойны прыход твой?»
5 І сказаў ён: «Супакойны, абракаць СПАДАРУ прышоў я; пасьвяціцеся й пайдзіце з імною да абраканьня». І пасьвяціў Еса а сыноў ягоных, і пазваў іх да аброку.
6 І, як яны прышлі, ён абачыў Елява і сказаў: «Пэўне гэты перад СПАДАРОМ памазанец ягоны!»
7 Але СПАДАР сказаў Самуйлу: «Не глядзі на выгляд ягоны й на вышыню росту ягонага, бо я адхінуў яго: бо не гляджу на што чалавек глядзіць, бо чалавек глядзіць на вочы, але СПАДАР глядзіць на сэрца».
8 І гукнуў Есэ Амінадава, і правёў яго перад Самуйлам, і сказаў Самуйла: «І гэтага не абраў СПАДАР».
9 І прывёў Есэ Шаму, і сказаў: «І гэтага не абраў СПАДАР».
10 І прывёў Есэ сямёх сыноў сваіх да Самуйлы, але Самуйла сказаў: «Не абраў СПАДАР із гэтых».
11 І сказаў Самуйла: «Ці ўсі дзяцюкі?» І сказаў: «Яшчэ застаўся малы, і вось, ён пасець авечкі». І сказаў Самуйла Есу: «Пашлі, і мы возьмем яго, бо мы не абернемся, пакуль ён ня прыйдзе сюды».
12 І паслаў, і прывялі яго. А ён быў румены, з харошымі ачыма і добрым выглядам. І сказаў СПАДАР: «Устань, памаж яго, бо гэта ён».
13 І ўзяў Самуйла рог алею, і памазаў яго сярод братоў ягоных, і зышоў Дух СПАДАРОЎ на Давіда адгэнуль і далей; і ўстаў Самуйла, і адышоў да Рамы.
14 І Дух СПАДАРОЎ адступіў ад Саўлы, і палохаў яго благі дух ад СПАДАРА.
15 І сказалі слугі Саўлавы яму: «Вось, благі дух ад Бога палохае цябе.
16 Хай жа спадар наш раскажа слугам сваім, што перад табою, пашукаць чалавека, што ўмее граць на гарпе; і будзе, што як нойдзе на цябе благі дух ад СПАДАРА, то ён будзе граць рукою сваёй, будзе добры табе».
17 І сказаў Саўла слугам сваім: «Выглядзіце імне чалавека, добра граючага, і прывядзіце да мяне».
18 І адказаў адзін ізь дзяцюкоў, і сказаў: «Вось, я бачыў сына Есы Бэтлеемляніна, што ўмее граць, дужасіла й мужа ваёўнага, і разумнага ў мове, і самавітага выгляду, і СПАДАР ізь ім».
19 І паслаў Саўла пасланцоў да Есы, і сказаў: «Пашлі да мяне Давіда, сына свайго, каторы ля авец».
20 І ўзяў Есэ асла, хлеба, скураны мех ізь віном і адно казянё, і паслаў з Давідам, сынам сваім, да Саўлы.
21 І прышоў Давід да Саўлы, і стаў перад ім, і Саўла вельма палюбіў яго, і стаў збрайношам ягоным.
22 І паслаў Саўла Есу, кажучы: «Хай Давід стаіць перад імною, бо ён знайшоў ласку ў ваччу маім».
23 І як Дух ад Бога бываў на Саўлу, то браў Давід гарпу і граў рукою сваёй, і лацьвей рабілася Саўлу, і добра рабілася яму, і адварачаўся ад яго благі дух.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.