Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 13 1 Самуйлава 13 раздзел

1 Мінуў год гаспадарстваваньня Саўлы ў Ізраелю. І як ён гаспадарстваваў два гады ў Ізраелю,
2 То абраў Саўла сабе тры тысячы з Ізраелцаў. І былі із Саўлам дзьве тысячы ў Міхмашу а на гары Бэтэльскай, тысяча ж была зь Ёнафаном у Ґівеі Веняміновай; а засталы люд адпусьціў, кажнага да будану свайго.
3 І разьбіў Ёнафан старожу Пілісцкую, каторая ў Ґівеі; і пачулі Пілішчане, а Саўла затрубіў у трубу па ўсёй зямлі, кажучы: «Няхай пачуюць Гэбрэі!»
4 І ўвесь Ізраель пачуў, кажучы: «Разьбіў Саўла старожу Пілісцкую, і таксама зрабіў Ізраеля непахнючым Пілішчанам», і згуканы быў люд ісьці за Саўлам да Ґілґалу.
5 А Пілішчане зьберліся ваяваць із Ізраелям: трыццаць тысячаў цялежкаў, і шэсьць тысячаў коньнікаў, і люду множасьць, як пяску на беразе мора; і зышлі, і разьлягліся табарам у Міхмашу, з усходняга боку Веф-Авену.
6 І бачылі мужы Ізраельскія, што цесна яму, бо люд быў зьнемарашчаны, і пахаваўся люд у пячорах а ў гушчарох а ў скалах а ў вежах а ў ямах.
7 А некатрыя з Гэбрэяў перайшлі за Ёрдан, да краю Ґадовага а Ґілеадзкага; Саўла ж быў яшча ў Ґілґале, і ўвесь люд дрыжэў, ідучы за ім.
8 І ждаў ён сем дзён да року Самуйлавага, і ня прышоў Самуйла да Ґілґалу; і люд рассыпаўся ад яго.
9 І сказаў Саўла: «Дабліжча да мяне ўсепаленьне й супакойныя аброкі»; і аброк усепаленьне.
10 І было, як скончыў ён узносіць усепаленьне, дык вось, прышоў Самуйла; і вышаў Саўла яму наўпярэймы, каб дабраславіць яго.
11 І сказаў Самуйла: «Што ты зрабіў?» І сказаў Саўла: «Бо я бачыў, што рассыпаецца люд ад мяне, а ты ня прышоў на прызначаны час; Пілішчане ж зьберліся ў Міхмашу;
12 Тады сказаў я: "Цяпер зыйдуць Пілішчане на мяне да Ґілґалу, а я яшчэ не ўмаліў віду СПАДАРОВАГА"; і затым прысіліў сябе, і аброк усепеленьне».
13 І сказаў Самуйла Саўлу: «Дурна зрабіў ты, што ня споўніў расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, што расказана было табе; бо цяпер утрываліў бы СПАДАР гаспадарстваваньне твае ў Ізраелю навекі.
14 Але цяперака гаспадарстваваньне твае ня вытрывае: СПАДАР шукаў Сабе мужа подле сэрца Свайго, і расказаў яму СПАДАР быць правадыром над людам ягоным, бо ты не дзяржаў таго, што расказаў табе СПАДАР».
15 І ўстаў Самуйла, і ўзышоў з Ґілґалу да Ґівеі Веняміновае; а Саўла палічыў людзёў, што былі зь ім, да шасьцьсот чалавекаў.
16 Саўла а Ёнафан, сын ягоны, а люд, што былі зь ім, перабывалі ў Ґівеі Веняміновай; Пілішчане ж стаялі табарам у Міхмашу.
17 І вышаў пустошаньнік із табару Пілісцкага — тры аддзелы: адзін аддзел зьвярнуў па дарозе да Офры, да зямлі Шуалу;
18 І адзін аддзел зьвярнуў па дарозе Вефгоронскай; і адзін аддзел зьвярнуў дарогаю граніцы, што зьвернена на даліну Цэвоім, на пустыню.
19 А каваля не знаходзілі ў вусёй зямлі Ізраельскай, бо, — гукалі Пілішчане, — каб Гэбрэі не зрабілі мяча альбо дзіды.
20 І зыходзілі ўсі Ізраелцы да Пілішчан істрыць свае нарогі а свае рыдлёўкі а свае сякіры а свае капачы.
21 І быў у іх напільнік да ляза нарогаў а рыдлёўкаў а трызубных грабляў а сякіраў а да паправы восьцяў.
22 І было ў дзень вайны, што не знайшоўся меч ані дзіда ў руццэ ўсяго люду, што быў із Саўлам а Ёнафаном, а знайшліся яны толькі ў Саўлы а Ёнафана, сына ягонага.
23 І вышла пярэдняе войска Пілісцкае на дарогу Міхмаскую.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.