Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 25 1 Самуйлава 25 раздзел

1 І памер Самуйла; і зьберліся ўсі Ізраелцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме ягоным, у Раме. А Давід устаў і зышоў на пустыню Паран.
2 І быў нейкі чалавек у Маоне, каторага занятак у Карміле, чалавек вельмі вялікі: у яго было тры тысячы авец і тысяча козаў; і сталася, што ён стрыг авечкі свае ў Карміле.
3 Імя чалавека таго — Навал, а імя жонкі ягонае — Авіґаіла; гэта жонка добрага розуму й пазаркая, але муж цьвярды й чалавек благіх справаў, і ён з дому Калевавага.
4 І пачуў Давід на пустыні, што Навал стрыжэць авечкі свае.
5 І паслаў Давід дзесяцёх дзяцюкоў, і сказаў Давід дзяцюком: «Узыйдзіце на Карміл, і прыйдзіце да Навала, і папытайцеся ў яго ад мяне, як маецца.
6 І скажыце гэтак: "Здароў, супакой табе, супакой дому твайму, супакой усяму твайму!
7 І цяпер я пачуў, што стрыгуць у цябе. Вось, пастухі твае былі з намі, і мы не засаромілі іх, і нічагусенькі ў іх ня зьгінула ўвесь час быцьця іх на Карміле;
8 Папытайся ў дзяцюкоў сваіх, і яны скажуць табе; дык хай знойдуць дзяцюкі ласку ў ваччу тваім, бо ў добры дзень прышлі мы; дай, калі ласка, што знойдзе рука твая, слугам сваім і сыну свайму Давіду"».
9 І прышлі дзяцюкі Давідавы, і казалі Навалу ад Давіда, подле ўсіх словаў гэтых, і адзяржаліся.
10 І адказаў Навал слугам Давідавым, і сказаў: «Хто такі Давід, і хто такі Есянок? Цяпер стала шмат слугаў, што адрываюцца ад паноў сваіх;
11 Нягож імне ўзяць хлеб свой а ваду сваю а сьвежаніну, што я асьвяжыў стрыгучым авечкі ў мяне, і аддаць людзём, праз каторых ня ведаю, скуль яны?»
12 І завярнуліся дзяцюкі ў сваю дарогу, і зьвярнуліся, і прышлі, і пераказалі яму подле ўсіх словаў гэтых.
13 І Давід сказаў людзём сваім: «Паперажыцеся кажны мячом сваім». І ўсі паперазаліся мячамі сваімі, паперазаўся й Давід мячом сваім; і ўзышлі за Давідам каля чатырыста чалавекаў, а дзьвесьце засталося ля рэчаў.
14 Авіґаіле Навалісе азнайміў адзін ізь дзяцюкоў, сказаўшы: «Вось, Давід прыслаў з пустыні пасланцоў дабраславіць спадара нашага, але ён накінуўся на іх із крыкам.
15 А гэныя людзі вельма добрыя да нас, не засаромілі нас, і нічога ня зьгінула ў нас увесь час, як мы хадзілі зь імі, быўшы ў полю.
16 Яны былі сьцяною нам і ночы і ўдзень, увесь час, пакуль мы былі зь імі, пасучы стады.
17 Дык ведай і глядзі, што табе рабіць, бо пастаноўлена бяда на спадара нашага і на ўвесь дом ягоны; а ён сын Веляла, каб гукаць да яго».
18 І пабарзьдзіла Авіґаіла, і ўзяла дзьвесьце букаткаў хлеба, і два скураныя мяхі зь віном, і пяць авец прыгатаваных, і пяць мераў пражаных зярнят, і сто вязанак разынак, і дзьвесьце вязанак фіґаў, і наклала на аслы.
19 І сказала дзяцюком сваім: «Ідзіце сьпераду мяне, вось, я за вамі прыйду». А мужу свайму Навалу нічога не сказала.
20 І было: яна ехала на асьле і спусьцілася далоў, закрытая гарой, і вось, Давід а ягоныя людзі спушчаюцца супроці яе, і яна стрэла іх.
21 І Давід сказаў: «Але, дарма я сьцярог усе, што гэны меў на пустыні, і ня зьгінула нічога з усёга ягонага; а ён аддаў імне благім за добрае.
22 Так хай учыне Бог злосьнікам Давідавым, і так хай дадасьць, калі я пакіну да раньня з усёга ягонага нават тога, што мочыцца на сьцяну».
23 І Авіґаіла абачыла Давіда, і пабарзьдзіла, ісьсела з асла, і пала перад Давідам на від свой, і пакланілася да зямлі;
24 І пала ў ногі яму, і сказала: «Хай будзе на імне бяспраўе, спадару мой; дазволь служэбцы тваёй гукаць у вушы твае, і паслухай словаў служэбкі свае.
25 Няхай жа спадар мой не зважае на гэтага чалавека Веляла, на Навала, бо, якое імя ягонае, такі й ён. Навал — імя ягонае, і шал ягоны ізь ім. А я, служэбка твая, ня бачыла маладзёнаў спадара майго, каторых ты прыслаў.
26 Дык цяпер, спадару мой, — жыў СПАДАР і жыва душа твая! — СПАДАР не дапусьціў цябе прысьці да крыві і ўсьцярог руку тваю; дык цяпер хай будуць, як Навал, злосьнікі твае й тыя, што шукаюць ліха спадару майму,
27 Во дабраславенства гэта, каторае прывезла нявольніца твая спадару свайму, каб даць іх дзяцюком, што йдуць сьледам за спадаром маім.
28 Даруй выступ служэбкі свае; СПАДАР напэўна ўладзе спадару майму дом трывалкі, бо войны СПАДАРОВЫ вядзець спадар мой, і ліха ня знойдзецца ў цябе ў вусі дні твае.
29 Калі паўстане чалавек перасьледаваць цябе й шукаць душы твае, то душа спадара майго будзе завязана ў зьвязку жыцьця ў СПАДАРА, Бога твайго, а душу варагоў тваіх пусьце Ён бы пушчалам.
30 І як учыне СПАДАР спадару майму подле ўсёга, што казаў празь цябе добрага, і прызнача цябе за правадыра над Ізраелям;
31 То ня будзе гэта спатыкненьням табе ані спадманам сэрцу спадара майго, што не разьліў дарма крыві і ўсьцярог сябе ад помсты. І СПАДАР добра зьдзее спадару майму, і ўспомніш служэбку сваю».
32 І сказаў Давід Авіґаіле: «Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, Каторы паслаў цябе цяпер наўпярэймы імне.
33 І дабраславёная цямлівасьць твая, і дабраславёна ты за тое, што ты цяпер не дапусьціла мяне прысьці да крыві.
34 Але, — жыў СПАДАР, Бог Ізраеляў, што ўдзяржаў мяне ад ліха табе, — калі б ты не пабарзьдзіла й ня прышла наўпярэймы імне, то я не пакінуў бы Навалу да сьвітаньня нават таго, што мочыцца на сьцяну».
35 І ўзяў Давід з рук ейных тое, што яна прывезла яму, і сказаў ёй: «Узыйдзі ў супакою да дому свайго; гля, я паслухаў голасу твайго і ўсьціў від твой».
36 І прышла Авіґаіла да Навала, і вось, у яго чэсьць у доме ягоным, як чэсьць каралеўская, і сэрца Навалова было вясёлае ў яго, ён жа быў канчальна п’яны; і не сказала яму а нічога, ані большага, ані меншага, да сьвітаньня.
37 І было нараніцы, як Навал выцьверазіўся, што сказала яму жонка ягоная словы гэтыя, і замерла ў ім сэрца ягонае, і стаў ён, як камень.
38 І было дзён за дзесяць: паразіў СПАДАР Навала, і ён памер.
39 І пачуў Давід, што Навал памер, і сказаў: «Дабраславёны СПАДАР, Каторы моцна памсьціўся за паганьбеньне з рукі Навала, і захаваў слугу Свайго ад ліха, і злосьць Навалову абярнуў СПАДАР на галаву яму». І паслаў Давід, і казаў Авіґаіле, каб узяць яе сабе за жонку.
40 І прышлі слугі Давідавы да Авіґаілы на Карміл, і сказалі ёй гэтак: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе яму за жонку».
41 Яна ўстала, і пакланілася відам да зямлі, і сказала: «Вось, хай служэбка твая будзе нявольніца, каб мыць ногі слугам спадара свайго».
42 І пабарзьдзіла, і ўстала Авіґаіла, і ўсьсела на асла, і пяць дзяўчат пайшлі за ёю; і пайшла яна за пасланцамі Давідавымі, і стала жонкаю ягонай.
43 І Агіноаму з Ізрэеля ўзяў Давід, і былі таксама гэтыя дзьве яго жонкамі.
44 Саўла ж аддаў дачку сваю Міхалу, жонку Давідаву, Палту Лаішонку, каторы з Ґаліму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 25 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.