Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 5 1 Самуйлава 5 раздзел

1 І Пілішчане ўзялі скрыню Божую, і прынесьлі яе з Евен-Езэру да Ашдоду.
2 І ўзялі Пілішчане скрыню Божую, і ўнесьлі яе да дому Даґонавага, і пастанавілі яе ля Даґона.
3 І ўсталі Ашдодзяне назаўтрае, і вось, Даґон упаў ніцма відам сваім да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ. І ўзялі яны Даґона, і зьвярнулі яго на свае месца.
4 І ўсталі яны заўтра нараніцы, і вось, Даґон упаў ніцма да далоўя перад скрыняю СПАДАРОВАЮ; а галава Даґонава і абедзьве далані яго рук адсечаныя на парозе, толькі часьць рыбы засталася на ім.
5 Затым ня ступаюць сьвятары Даґонавы і ўсі прыходзячыя да дому Даґонавага на парог Даґонаў ув Ашдодзе дагэтуль.
6 І стала цяжкою рука СПАДАРОВА над Ашдодзянамі, і ён спустошыў іх, і зразіў іх скуламі, Ашдод а аколіцу яго.
7 І абачылі людзі Ашдоду, што гэта так, і сказалі: «Няхай не перабывае скрыня Бога Ізраелявага ў нас, бо цяжкая рука Ягоная над намі і над Даґонам, богам нашым».
8 І паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх да сябе, і сказалі: «Што зробім із скрыняю Бога Ізраелявага?» І сказалі: «Да Ґафу хай кружыняюць скрыню Бога Ізраелявага». І кружынялі скрыню Бога Ізраелявага да Ґафу.
9 І было просьле тога, як кружынялі яе, што была рука СПАДАРОВА на месьце — жах вельмі вялікі, і зразіў СПАДАР жыхараў места ад малога аж да вялікага, і прабіліся ў іх скулы.
10 І адаслалі яны скрыню Божую да Екрону; і як прышла скрыня Божая да Екрону, загаласілі Екроняне, кажучы: «Прыкружынялі да мяне скрыню Бога Ізраелявага, каб зрабіць сьмерць імне й люду майму».
11 І паслалі, і зьберлі ўсіх князёў Пілісцкіх, і сказалі: «Адашліце скрыню Бога Ізраелявага; хай яна зьвернецца на месца свае, каб не зрабіла сьмерці імне а люду майму»; бо быў сьмяротны жах у вусім месьце: вельма была цяжкая ім рука Божая там.
12 І людзі, каторыя не памерлі, зражаныя былі скуламі, і ўзыходзіла галашэньне места аж да нябёсаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.