Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 10 1 Самуйлава 10 раздзел

1 І ўзяў Самуйла жбанок алівы, і выліў на галаву яму, і пацалаваў яго, і сказаў: «Ці ня так, што памазаў цябе СПАДАР над спадкам сваім за князя?
2 І як ты цяпер пойдзеш ад мяне, то стрэнеш двух чалавекаў ля гробу Рахелінага, у зямлі Веняміновай, у Цэлцазе, і яны скажуць табе: "Знайшліся асьліцы, каторых ты хадзіў шукаць, і вось, айцец твой пакінуў справу асьліцаў і парушаецца праз вас, кажучы: ’Што я зраблю із сынам сваім?’"
3 І зьменіш дарогу адтуль і далей, прыйдзеш аж да дубровы Таборскае, і знойдуць цябе там тры чалавекі, што ўзыходзяць да Бога, да Бэт-Элю: адзін нясець трое казянят, і адзін нясець тры букаткі хлеба, і адзін нясець скураны мех ізь віном.
4 І прывецяць яны цябе супакоям, і дадуць табе дзьве букаткі хлеба, і ты возьмеш із рук іхных.
5 Просьле гэтага прыйдзеш на ўзгорак Божы, ідзе старожа Пілісцкая; і як ўзыйдзеш там у места, то стрэнеш груд прарокаў, што зыходзяць із вышыні, і перад імі псалтыр а бубён а дуда а гусьлі, і яны праракаюць.
6 І нойдзе на цябе Дух СПАДАРОЎ, і ты будзеш праракаць зь імі, і абернешся ў накшага чалавека.
7 І як гэтыя знакі стануцца табе, тады рабі, што знойдзе рука твая, бо Бог із табою.
8 І ты зыйдзеш уперад за мяне да Ґілґалу, і вось, я зыйду да цябе, каб узьнесьці ўсепаленьне й абракаць аброкі супакойныя. Сем дзён жджы, пакуль я ня прыйду да цябе, і я скажу табе, што табе рабіць».
9 І сталася, як ён абярнуў плечы свае, каб ісьці ад Самуйлы, што знакшыў яму Бог сэрца ягонае на другое, і прышлі на яго ўсі тыя знакі таго ж дня.
10 І прышлі яны туды на ўзгорак, і вось, груд прарокаў наўпярэймы яму, і зышоў на яго Дух Божы, і ён праракаў сярод іх.
11 І сталася, што ўсі, зналыя яго ад учорах а заўчора, абачыўшы, і вось, ён із прарокамі праракае, гукалі ў людзе адзін аднаму: «Што гэта сталася зь Кішанком? нягож і Саўла ў прароках?»
12 І адказаў адзін із былых тамака, і сказаў: «А хто ацец іхны?» Затым стала прыказяй: «Няго ж і Саўла ў прароках?»
13 І перастаў ён праракаць, і пайшоў на вышыню.
14 І сказаў дзядзька Саўлаў яму а дзяцюку ягонаму: «Куды вы хадзілі?» Ён сказаў: «Шукаць асьліцаў, але, бачачы, што няма, то зайшліся да Самуйлы».
15 І сказаў дзядзька Саўлу: «Скажы ж імне, што сказаў вам Самуйла?»
16 І сказаў Саўла дзядзьку свайму: «Ён выразьліва паведаміў нам, што асьліцы знайшліся». А праз гаспадарства не паведаміў яму, што сказаў Самуйла.
17 І згукаў Самуйла люд да СПАДАРА да Міцпы,
18 І сказаў сыном Ізраелявым: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Я ўзьвёў Ізраеля зь Ягіпту, і выбавіў вас ад рукі Ягіпцян і ад рукі ўсіх гаспадарстваў, што ўціскалі вас";
19 А вы цяпер адхінулі Бога свайго, Каторы выбаўляе вас ад усялякага ліха вашага і ўціскаў вашых, і сказалі яму: "Не, але караля пастанаві над намі!" Дык станьце цяпер перад СПАДАРОМ подле плямёнаў сваіх і подле тысячаў сваіх».
20 І дабліжыў Самуйла ўсі плямёны Ізраелявы, і было ўзята плямя Венямінова.
21 І дабліжыў плямя Венямінова подле радзімаў іхных, і была ўзята радзіма Матрава, і быў узяты Саўла Кішанок; і шукалі яго, і не знайшлі.
22 І пыталіся яшчэ ў СПАДАРА: «Ці прыйдзе яшчэ сюды гэты чалавек?» І сказаў СПАДАР: «Вось, ён хаваецца памеж рэчаў».
23 І пабеглі, і ўзялі яго стуль, і ён стаў сярод люду, і быў ад плячоў сваіх вышшы за ўвесь люд.
24 І сказаў Самуйла ўсяму люду: «Ці бачыце, што яго абраў СПАДАР? бо няма падобнага да яго памеж усяго люду». Тады ўвесь люд гукаў і сказаў: «Няхай жывець кароль!»
25 І гукаў Самуйла люду суды гаспадарства, і напісаў у кнігу, і палажыў перад СПАДАРОМ. І адпусьціў Самуйла ўвесь люд, кажнага да дому свайго.
26 Таксама й Саўла пайшоў да дому свайго, да Ґівеі: і пайшло зь ім войска, да каторых сэрца Бог даткнуўся.
27 А сынове Веляла гукалі: «Што, ці гэты выбаве нас?» І пагрэбавалі ім, і ня прынесьлі яму дару; але ён быў быццам глухі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.