Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 27 1 Самуйлава 27 раздзел

1 І сказаў Давід у сэрцу сваім: «Аднаго дня загіну я ад рукі Саўлавае, і няма імне нічога лепшага, як канечне ўцячы да зямлі Пілісцкае; і адчэпіцца ад мяне Саўла, каб ня шукаць мяне болей па ўсіх граніцах Ізраельскіх; і ўратуюся я ад рукі ягонае».
2 І ўстаў Давід, і пайшоў сам а шасьцьсот мужоў, што былі зь ім, да Ахіша Маошонка, караля Ґафскага.
3 І жыў Давід ув Ахіша ў Ґафе, сам а людзі ягоныя, кажны з домам сваім, Давід а абедзьве жонкі ягоныя — Агіноама Ізрэелянка а Авігаіла, жонка Навалова, Кармілянка.
4 І наказалі Саўлу, што Давід уцёк да Ґафу, і ён болей ня шукаў яго.
5 І сказаў Давід Ахішу: «Калі я прыдбаў ласку ў ваччу тваім, то хай дана будзе імне месца ў вадным ізь местаў краю, і я буду жыць там; бо чаму слузе твайму жыць у каралеўскім месцу, з табою?»
6 І даў яму Ахіш Цыклаґ; затым Цыклаґ і застаўся ў каралёў Юдэйскіх дагэтуль.
7 І быў лік дзён, што жыў Давід у краінах Пілісцкіх, год а чатыры месяцы.
8 І ўзыходзіў Давід ізь людзьмі сваімі, і нападаў на Ґешуран а Ґірзян а Амалічан, бо яны здаўна насялялі гэты край ад уходу ў Шур аж да зямлі Ягіпецкае.
9 І біваў Давід гэты край, і не пакідаў жывых ані мужчыны, ані жонкі, і забіраў авечкі а валы а аслы а вярблюды а адзежу, і зварачаўся, і прыходзіў да Ахіша.
10 І казаў Ахіш: «На каго вы нападалі сядні?» Давід казаў: «На паўдня Юдэі а на паўдня Ерагмеелю а на паўдня Кіны».
11 І ані мужчыны, ані жонкі не пакідаў Давід жывых ані прыводзіў да Ґафу, кажучы: «Каб не ўдалі нас, кажучы: "Гэтак рабіў Давід, і гэткі абычай ягоны быў усі дні, пакуль ён жыў у краінах Пілісцкіх"».
12 І верыў Ахіш Давіду, кажучы: «Ён стаў чыста непахнючым люду свайму, Ізраелю, затым павек будзе маім слугою».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 27 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.