Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Самуйлава 8 1 Самуйлава 8 раздзел

1 І было як застараўся Самуйла, што пастанавіў сыноў сваіх за судзьдзяў над Ізраелям.
2 І было імя старшага сына ягонага Ёіль, а імя другога ягонага Ава; яны судзілі ў Веер-Шэве.
3 І не хадзілі сыны ягоныя дарогамі ягонымі, але адхіналіся за прагавітасьцяй, і бралі лапаны, і адхіналі суд.
4 І зьберліся ўсі старцы Ізраелявы, і прышлі да Самуйлы да Рамы,
5 І сказалі яму: «Гля, ты застараўся, а сыны твае не хадзілі дарогамі тваімі; дык пастанаві над намі караля, каб ён судзіў нас, як у вусіх народаў».
6 І было ліхім слова гэтае ў ваччу Самуйлы, як яны сказалі: «Дай нам караля, каб ён судзіў нас».
7 І маліўся Самуйла СПАДАРУ. І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Паслухай голасу люду ў вусім, што яны кажуць табе; бо не табою яны пагрэбавалі, але пагрэбавалі Імною, каб Я не гаспадарстваваў у іх.
8 Подле ўсіх учынкаў, што яны чынілі з тога дня, каторага Я ўзьвёў іх ізь Ягіпту, аж дагэтуль, і пакінулі Мяне, і служылі іншым багом; так яны чыняць таксама й табе.
9 Дык паслухай голасу іхнага; адно перасьцеражы іх і азнаймі ім звычай караля, што будзе гаспадарстваваць у іх».
10 І пераказаў Самуйла ўсі словы СПАДАРОВЫ люду, што прасіў у яго караля.
11 І сказаў: «Во які будзе звычай каралёў, што будзе гаспадарстваваць у вас: сыноў вашых ён возьме, і прызнача да цялежак сваіх, і прызнача за коньнікаў сваіх, і будуць яны бегаць перад цялежкамі ягонымі;
12 І прызнача іх сабе за князёў тысячаў а за князёў пяцёх дзесяткоў, каб аралі зямлю ягоную, і жалі жніво ягонае, і рабілі яму ваенную зброю й цялежкавую снадзь.
13 І дачкі вашыя возьме, каб яны былі аптакаркамі а кухаркамі а пякаркамі.
14 І полі вашыя, і вінныя а аліўныя сады вашыя найлепшыя возьме, і аддасьць слугам сваім.
15 І із засеяньняў вашых і зь вінішчаў вашых возьме дзясятую часьць, і аддасьць легчанцом сваім а слугам сваім.
16 І слугаў вашых, і нявольніцы вашы, і дзяцюкоў вашых найлепшых, і аслы вашы возьме і ўжывець на свае работы.
17 Ад драбнога статку вашага возьме дзясятую часьць; дый самы вы будзеце яму слугамі.
18 І загукаеце тады ад караля вашага, каторага вы абралі сабе; і ня будзе СПАДАР адказаваць вам тады».
19 Але люд адмовіўся паслухаць голасу Самуйлавага, і сказаў: «Не, але кароль хай будзе над намі;
20 І мы будзем таксама, як іншыя народы: і будзе судзіць нас кароль наш, і выходзіць перад намі, і ваяваць войны нашыя».
21 І выслухаў Самуйла ўсі словы люду, і пераказў іх у вушы СПАДАРУ.
22 І сказаў СПАДАР Самуйлу: «Паслухай голасу іхнага і ўстанаві ім караля». І сказаў Самуйла мужом Ізраельскім: «Пайдзіце кажны да места свайго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Самуйлава, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.