1 Тады прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў прагаварыў да мяне, кажучы: "Хадзі, пакажу табе зьнішчэньне вялікай распусьніцы, што расселася на водах".
2 З ёй чужаложылі многія каралі зямлі, а жыхары зямлі ўпіваліся віном яе прастытуцыі".
3 І перанёс мяне ў духу на пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на ясна чырвонай бэстыі; бэстыя ж была поўная лозунгаў зьневажаючых Бога і мела сем галоў і дзесяць рагоў.
4 Жанчына ж была ўбраная ў чырвань і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі каменьнямі і перламі. У руцэ сваёй трымала залатую чашу, поўную брыды і нячыстасьці сваёй.
5 На сваім чале яна мела выпісанае тайнае імя: Вялікі Бабілон, крыніца распусты і разбэшчанасьці зямлі.
6 Бачыў я гэту жанчыну п'яную крывёй сьвятых і крывёй мучанікаў Езусавых. А ўбачыўшы яе, вельмі зьдзівіўся.
7 А анёл сказаў мне: "Чаго дзівішся? Я табе выяўлю таямніцу жанчыны і бестыі, каторая яе носіць, якая мае сем галоў і дзесяць рагоў.
8 Бестыя, якую ты бачыў, была, і няма ўжо яе, але выйдзі з бяздоньня і ідзе на загубу. На від бестыі, каторая была і якой ужо няма, але якая зноў паявіцца, задзівяца ўсе жыхары зямлі, якіх імёны ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця.
9 Вось тут загадка, хто мае мудрасьць. Сем галоў — сем узгоркаў, на якіх расселася жанчына, адначасова абазначанае і сем каралёў.
10 Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не з'явіўся, а калі з'явіцца, дасца яму кароткі час прабыць.
11 А бестыя, каторая была і якой ужо няма, ёсьць са свайго боку восьмай і з сямі паходзіць, і ідзе на загубу.
12 А дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць каралёў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць каралеўскую ўладу на коратка пасьля бестыі.
13 У іх адзін номер і моц, і ўладу сваю аддадуць бестыі.
14 Яны будуць ваяваць супроць Ягнёнка, але Ягнёнак паканае (пераможа) іх, бо Ён Госпад валодаючых і Валадар каралёў; а разам з Ягнёнкам атрымаюць перамогу і тыя, што пакліканы і выбраныя, а прытым верныя.
15 І сказаў ён яшчэ гэта: "Вада, што бачыў, на якой сядзіць паспусніца, гэта людзі — народы і мовы.
16 Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у бестыі, гэта тыя, што будуць мець у нянавісьці распусьніцу, зьнішчыць яе і абяруць; цела яе з'ядуць і спаляць агнём.
17 Бог бо ўлажыў ім у сэрцы іхнія, каб выканалі яны прысуды Ягоныя і каб паручылі валоданьне сваё бестыі, аж пакуль не зьдзейсьніцца Ягоныя намеры.
18 А жанчына, якую ты бачыў, гэта вялікі горад, які меў панаваньне над каралямі зямлі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 17 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.