11 1 І дадзена была мне трысьціна, падобная на жазло і сказана мне: "Падыміся і памерай сьвятыню Божую і аўтар, і тых, што пакланяюцца ў ёй".
2 Але вылучы дзядзінец зьнешні сьвятыні і ня мерай яго, бо ён прызначаны паганцам: яны будуць таптаць горад сьвяты праз сорак два месяцы.
3 І я дам уладу маім двум сьведкам, і будуць яны прарочыць тысяча дьвесьце шэсьдзесят дзён, адзетыя ў зрэбніцу.
4 Яны-дзве алівы і два кандалябры (падсьвечнікі), перад Госпадам стоячыя.
5 А калі б захацеў ім шкодзіць, то агонь выйдзе з вуснаў іх і зьнішчыць ягоных ворагаў, калі ж хто захоча скрыўдзіць іх, то гэткі будзе забіты.
6 Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў час іхняга праракаваньня, ды маюць моц над водамі абвярнуць іх у кроў і насылаць на зямлю усякія бедствы, якія толькі захочуць.
7 І калі закончаць яны сьведчаньне сваё, паўстане звер з бяздоньня і пачне супраць іх бой, і пераможа іх, і заб'е іх.
8 І целы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духова завецца Садом і Эгіпет, дзе і Госпад іх быў укрыжаваны.
9 І многія з народаў, пакаленьняў і моваў, і плямён будуць аглядаць трупы іхнія праз тры дні з палавінай, але цел іхніх не дазволяць палажыць у грабніцы.
10 І жывучыя на зямлі будуць радавацца дзеля іх і весяліцца, і падарункі пасылаць адны другім, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, якія жылі на зямлі.
11 І пасьля трох з паловай дзён увайшоў у іх дух жыцьця ад Бога. І падняліся яны на свае ногі, і вялікі страх паў на тых, якія бачылі іх.
12 І пачулі яны з неба магутны голас, гаворачы ім: "Падыміцеся сюды". І падняліся ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.
13 А ў той час пачаліся страшныя землятрасеньні, і дзесятая частка горада завалілася, і загінула ад землятрасеньня сем тысяч асоб, а тыя, што засталіся, перапалохаліся і далі спахвалу Богу на небе.
14 Гора другое мінула, але вось трэцяе прыйдзе не зазадоўга.
15 І затрубіў анёл сёмы. І загаманілі моцныя галасы ў небе, кажучы: "Сталася каралеўства гэтага сьвету валадарствам Госпада нашага і Хрыстуса Ягонага, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя. Аман."
16 І дваццаць чатыры старцы, седзячы перад Богам на сваіх тронах, палі на твар свой і пакланіліся Богу, усклікаючы:
17 Дзякуем Табе, Госпадзе, Божа Усемагутны, Ты што ёсьць, Ты што быў і Ты, што прыйдзеш, што ўзяў уладу сваю магутную і валаданьне.
18 І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіць памёршых і аддаць узнагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым і разам з імі тым, што шануюць імя Тваё, малым і вялікім, час загубы для тых, што пракудзілі зямлю.
19 І адчынілася Божая сьвятыня ў небе, і бачна стала арка Яго тастаманту (закона) ў сьвятыні Ягонай, і зазіхацелі маланкі і пачуліся гукі, і былі землетрасеньні, і град вялікі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.