6 1 Пасьля убачыў я, як Ягнёнак зламаў першую з сямі пячацяў. І пачуў, як адзін з зьвяроў-істот усклікнуў быццам гукам грому: "Прыйдзі і паглядзі!"
2 І убачыў я: вось белы конь, а на ім коньнік, трымаючы лук, і дадзена яму карона. І выйшаў ён як пераможца, каб далей перамагаць.
3 І калі адкрыў ён другую пячаць, пачуў я другую зьвяра-істоту кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!"
4 І выйшаў тады іншы, рыжы конь. Седзячаму на ім ездаку дадзена ўлада, каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі. І даны яму вялікі меч.
5 А калі адкрыў трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю зьвяра істоту, кажучаю: "Прыйдзі і паглядзі!"
6 Глянуў я: а вось вараны конь. А седзячы на ім трымаў вагу.
7 І пачуў я быццам голас клічучы спаміж тых чатырох зьвяроў-істот, гаворачы: "Мерка пшаніцы за дэнар і тры меркі пшаніцы за дэнар. Але не шкодзь віну і аліве".
8 А калі адкрыў чацьвёртую пячаць, пачуў я голас чацьвёртай жывёліны-істоты, заклікаючы: "Прыйдзі і паглядзі!"
9 І вось — конь сіні. Коньніку, які сядзеў на ім, было імя сьмерць, і пекла ішло сьледам за ім. Дадзена яму ўлада на чацьвёртую частку зямлі забіваць мячом, голадам і сьмерцю, і зьвярамі зямлі.
10 А калі адкрыў пятую пячаць, убачыў я пад аўтаром душы тых, якія былі пазабіваныя за Слова Божае і для пасьведчаньня, якое яны захавалі.
11 І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: "Сьвяты і справядлівы Госпадзе, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў на жыхарах зямлі?"
12 Тады кожнаму з іх была дадзена белая вопратка і сказана было ім, каб пачакалі яшчэ кароткі час, пакуль ня выпаўніцца лік сяброў іх і братоў, якія маюць памерці падобна, як паўміралі яны.
13 Калі ён адкрыў шостую пячаць, убачыў я, як паднялося жудаснае землятрасеньне. І сонца стала чорнае, як мех валасяны, а месяц быццам заліўся крывёй,
14 зоркі нябесныя паспадалі на зямлю так, як фіговае дрэва скідае свае плады нясьпелыя, калі ім страсяне вялікі вецер.
15 І неба зьнікла, як быццам зьвілося ў скрутак. Усе горы і астравы зрушыліся са сваіх месцаў.
16 Каралі зямлі і валадары гэтага сьвету і правадыры, і багацеі, і вяльможы, усе нявольнікі і вольныя людзі пахаваліся ў пячорах і горных скалах.
17 І казалі горам і скалам: "Спадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на троне і ад гневу Ягня. Бо надышоў вялікі дзень гневу Яго, і хто можа вытрымаць?"