1 Пасьля гэтага бачыў я іншага анёла, які сходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад яснасьці яго.
2 І загаварыў магутным голасам: "Упаў, упаў вялікі Бабілон. Ён стаў паселішчам дэманаў і сховішчам усякае нячыстай сілы, і схаванкай усякай нячыстай птушкі.
3 Бо ўсе народы пілі віно помсты яе разбэшчанасьці. І ўсе валадары зямлі з ёю чужаложылі, а купцы зямлі гэтае ўзбагачаліся з яе вялікага багацьця.
4 І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: "Выйдзі з яе, народзе мой, каб ня стаўся ты ўдзельнікам яе праступкаў і каб разам не пацярпеў і караў яе.
5 Бо падняліся грахі яе аж да неба і прыпомніў Госпад яе несправядлівасьць.
6 Адгадзіце ёй, як і яна вам дадзена, і падвойце ёй удвайне за яе справы. У чашу, з якой яна вам дадзена, і падвойце ёй удвайне за яе справы. У чашу, з якой яна вас паіла, наліце ўдвайне.
7 Колькі выносілася яна і раскашавалася, толькі дайце ёй і гарчыні, і мук, бо думала ў сваім сэрцы: сяджу на троне, як каралева і не з'яўляюся ўдавой, і не пазнаю гора.
8 Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень кары яе і гора, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Бог, які судзіць яе будзе.
9 І плакаць будуць і галасіць дзеля яе каралі зямлі, якіх з ёй распусьнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе.
10 Стоячы далёка, ад страху яе мучэньняў будуць казаць: "Гора, гора, вялікі той горад Бабілон, сільны горад, у адну хвіліну прыйшоў суд на цябе".
11 А гандляры зямлі будуць плакаць і лямантаваць дзеля таго, што іх тавараў ніхто ўжо ня купіць.
12 Тавараў залатых і сярэбраных, і дарагіх каменьняў, і перлаў, і бісера і пурпуры, шоўку і шкарлатаў, рознага туевага дрэва і вырабаў са слановай косьці і ўсякіх прадметаў з найдаражэйшага дрэва і медзі, і жалеза, і мармура,
13 цынамону і бальзаму, карэньняў, масьці і кадзілаў, віна, алівы, чыстай мукі і пшаніцы, жывёлы, авечак, коней і вазоў, нявольнікаў і душаў людзкіх.
14 Фрукты, што радавалі сэрца тваё, прапалі для цябе. Усё тучнае і славутае зьнікла перад табой, і больш ужо яго не знайсьці.
15 Гандляры гэтых тавараў, якія праз яе ўзбагаціліся, будуць стаяць здалёк дзеля яе мук, плачучы і лямантуючы, і кажучы:
16 "Бяда, бяда табе, вялікі горад, апранены ў вісон і пурпур, і шкарлат, багаты золатам, дарагімі аменьнямі і перламі.
17 Бач, у адну хвіліну пагінулі такія багацьці. Усе стырнавыя і перавозчыкі прыбярэжныя і матросы разам з тымі, што па моры плавалі, здалёк стоячы,
18 уздыхалі і гледзячы на пажар казалі: "Дзе ж другі такі, падобны да гэтага, горад?"
19 І пасыпалі попелам галовы сабе і ахікалі, плачучы і галосячы, і казалі: "Гора табе, вялікі горад, у якім усе сталіся багачамі. Мелі ж каралі на моры за скарбы яго. У адзін момант усё прапала!"
20 Цешцеся з яго нядолі неба і сьвятыя апосталы, і прарокі, бо спагнаў Бог суд ваш над ім.
21 Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: "З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.
22 І гукі граючых на гусьлях і сьпевакоў, і дудароў, і труб не пачуецца больш у табе, і не пакажацца больш ні адзін мастак і ніякае мастацтва. Не пачуецца журчэньне жорнаў, і
23 не зазіхаціць у табе больш сьвятло лямпы. Галасоў закаханых больш у ім не пачуеш. Купцы ж твае былі вяльтожамі сьвету, усе народы былі затрутыя тваім ядам.
24 Засталася ў ім кроў прарокаў і сьвятых ды ўсіх тых, што закатаваныя былі на зямлі."