1 Пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, стаячых на чатырох вуглах зямлі. Яны трымалі чатыры ветры зямлі, каб вецер не дзьмуў на зямлю, ні на мора, ні на якое-небудзь дрэва.
2 Потым угледзіў я іншага анёла, які падымаўся з усходу і нёс пячаць Бога Жывога і гаманіў гучным голасам чатыром анёлам, каторым даручана было шкодзіць зямлі і мору,
3 кажучы: ня шкодзьце зямлі і мору, ані дрэвам, пакуль ня выцісьнем пячаці слугам Бога нашага на чолах іхніх.
4 І пачуў я лік тых, якія трымалі знак пячаці: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячацьцю з усіх пакаленьняў сыноў Ізраеля:
5 З пакаленьня Юды дванаццаць тысяч пазначаных. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Рубена. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Гада.
6 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Асэра. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Нафталі. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Манасіна.
7 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Сымона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Леві. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Іссахар.
8 Дванаццаць тысяч з пакаленьня Завулона. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Язэпа. Дванаццаць тысяч з пакаленьня Бен'яміна.
9 Пасьля ўбачыў я вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто ня змог, з усіх народаў і пакаленьняў, народнасьцяў і моваў. Стаялі яны перад тронам і перад Ягнём, адзетыя ў белыя вопраткі, і пальмы трымалі ў руках сваіх.
10 І гаманілі яны моцным голасам, кажучы: "Збаўленьне ад Бога нашага, які сядзіць на троне і ад Ягняці!"
11 Усе анёлы стаялі вакруг трона і старцаў, і чатырох жывёлін. І ўпалі перад тронам на твар свой і аддалі пашану Богу,
12 кажучы: "Аман. Хвала і слава, і мудрасьць, і падзяка, пашана і сіла, і моц Богу нашаму на векі вечныя. Аман."
13 А адзін са старцаў запытаўся ў мяне: "Хто гэтыя, апранутыя ў бель, і скуль яны прыйшлі?"
14 А я сказаў Яму: "Госпадзе мой, Ты гэта ведаеш". А Ён сказаў мне: "Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага гора. Абмывалі свае вопраткі і выбелілі іх у крыві Ягняці".
15 Таму стаяць перад тронам Божым і служаць Яму днём і ноччу ў Ягонай сьвятыні. А той, што сядзіць на троне ўселіцца ў іх.
16 Ні смагі, ні голаду ня будуць цярпець больш, не будзе пячы іх болей сонца і ніякая сьпякота.
17 Бо Ягнёнак, які знаходзіцца пасярод трона, пасьвіць іх будзе і вадзіць іх будзе да крыніцы вады жыцьця, і абатрэ Бог апошнюю сьлязу з іх вачэй.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.