1 I ўбачыў я іншы вялікі і дзіўны знак на небе; сем анёлаў з сямю апошнімі карамі, бо на іх спыніцца гнеў Божы.
2 I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмяшанае з агнём і тых, што перамаглі бэстыю і вобраз яе, і номер яе імя, як стаялі на шкляным моры, трымаючы цытры Божыя,
3 і як сьпявалі песьню Мойжаша, слугі Божага і песьню Ягнятка, кажучы: "Вялікія і цудоўныя дзеяньні Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны; справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару Спрадвечны!"
4 Хто не забаіцца Цябе і не стане славіць Iмя Тваё, Госпадзе?" Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталі справядлівыя суды Твае!"
5 А потым бачыў я, як адчынілася на небе сьвятыня з корабам угоды.
6 Са сьвятыні выйшла сем анёлаў с сямю карамі. Былі яны апрануты ў чыстае палатно зьзяючае, а грудзі мелі падпаясаныя зататымі паясамі.
7 I адна з чатырох істот дала сямі анёлам сем залатых келіхаў, поўных гневу Божага, Які жыве на векі вечныя.
8 Тады напоўнілася сьвятыня дымам магутнасьці Божай. Ніхто ня мог увайсьці ў сьвятыню, пакуль ня споўніцца сем караў сямі анёлаў.