1 І ўбачыў я анёла, зыходзячага з неба і маючага ў руцэ ключ ад бездані з вялікім ланцугом.
2 І схапіў ён дракона, вужа старадаўняга, якім з'яўляецца д'ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў.
3 І ўпіхнуў яго ў бездань, запёр яе і палажыў пячаць на ёй, каб ня зводзіў больш людзей, пакуль не міне тысяча гадоў. А пасьля ён мае быць звольнены на кароткі час.
4 І ўбачыў я троны, як расселіся на іх тыя, якім дадзена права судзіць. І Бачыў я душы тых, якім за сьведчаньне аб Езусе і за апавяшчаньне слова Божага былі пассяканы галовы, і ўсіх тых, якія не пакланяліся бестыі ні вобразам яе, якія ня мелі знакаў на чале ці руцэ. Жылі яны і валадарылі разам з Хрустусам тысячу гадоў.
5 Апошнія памёршыя не ажылі, пакуль не скончылася тысячагодзьдзе. Гэта і ёсьць першае ўваскрасеньне, рэзурэкцыя.
6 Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае ўдзел у першай рэзурэкцыі; над імі другая сьмерць ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрустуса і будуць валадарыць з ім тыячу гадоў.
7 А калі міне тысяча гадоў, будзе вызвалены шатан са сваёй безданьні і выйдзе з яе, і будзе ўводзіць у зман народы, якія знаходзіцца на чатырох канцах зямлі. Гог і Магога сабяруць іх на бой. А лік іх, як пяску марскога.
8 І яны пайшлі на прастор зямлі і акружылі стойбішча сьвятых і іх умілаваны горад.
9 Але зьляцеў з неба ад Бога агонь і зьнішчыў іх.
10 А д'ябал, які зводзіў іх, быў кінуты ў возера огненнае з серкі, туды, дзе знаходзіліся бестыя і фальшывы прарок, якія цярпець будуць днём і ноччу на векі вечныя.
11 І ўбачыў я трон вялікі зьзяючы і сядзячага на ім, перад абліччам якога зьніклі зямля і неба, і няма ім месца.
12 І ўбачыў я памёршых вялікіх і малых. Стаячых перад тронам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцьця. Пасьля адбыўся суд над памёршымі паводле таго, што напісана было ў кнігах жыцьця, паводле іх ўчынкаў.
13 Тады выдала мора памёршых, якія ў ім былі. Падобным спосабам выдалі сваіх памёршых сьмерць і пекла, усіх, якія ў іх прабывалі. І кожны быў асуджаны паводле сваіх дзеяньняў.
14 А сьмерць і пекла (атхлань) былі ўкінуты ў агністае возера. Вось гэта — сьмерць другая.
15 а хто ня быў упісаны ў кнігу жыцьця, той быў укінуты ў агністае возера.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 20 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.