1 І паказаў ён мне чыстую рэчку вады жыцьця, як быццам крыштал, выцякаючую з трона Бога і Ягнёнка.
2 На сярэдзіне вуліцы горада і паабапал ракі знаходзілася дрэва жыцьця, родзячае дванаццаць фруктаў. Што месяц кожнае дае плод свой, а лісты дрэва для здароўя народаў.
3 І ня будзе ўжо нічога праклятага. Але трон Бога і Ягнёнка ў ім будуць, і слугі Яго яму служыць будуць.
4 І будуць аглядаць аблічча Ягонае, а імя Яго будуць насіць на сваіх чолах.
5 Ночы ўжо ня будзе, і ня трэба будзе ўжо сьвятла лямпы, ані сьвятла сонца, бо Госпад Бог асьвеціць іх і будуць яны валадарыць на век вечныя.
6 І сказаў мне: "Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад Бог Духаў Прарочых паслаў свайго анёла, каб паведаміць слугам сваім, што павінна збыцца незадоўга.
7 Вось прыходжу мігам. Шчасьлівы, хто трымаецца слоў прарочых гэтае кнігі.
8 І вось я, Ян, чуў гэта і бачыў. А калі гэта пачуў і ўгледзеў. Паў да ног анёла, каторы мне гэтыя спавы выявіў, каб даць яму паклон.
9 Але ён сказаў мне: "Не рабі гэтага! Бо я толькі спаслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць прарочыя словы гэтай кнігі. Бога хвалі!"
10 Потым сказаў мне: "Не запячатвай прарочых слоў гэтае кнігі, бо час ужо блізкі.
11 Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто ў нячыстасьці няхай больш зьнячышчваецца, а хто справядлівы, няхай яшчэ справядлівее, а той, хто сьвяты, няхай яшчэ больш сьвяцее.
12 Вось прыходжу хутка, а са мною узнагарода мая разам аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
13 Я — Яльфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
14 Шчасьлівыя, што маюць вопраткі свае ў крыві Ягнёнка. Яны будуць мець права да дрэва жыцьця і ўвойдуць у горад праз брамы.
15 За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распусьнікі, забойцы, ідахвальцы і ўсе тыя, што любяць лгаць і лгуць.
16 А Езус паслаў майго анёла, каб даставіў вам гэтае пасьведчаньне для парафіяў. Я — корань і адростак Давідаў, ясьнеючая раньняя зорка.
17 І Дух, і нявеста клічуць: "Прыйдзі!" А хто чуе, няхай паўторыць: прыйдзі. Хто сьмягне, няхай прыйдзе, хто жадае, хай дарма бярэ ваду жыцьця.
18 Вось сьведчу кожнаму, хто слухае прарочых слоў гэтае кнігі: калі калі хто небудзь што да іх дабавіць, таго Бог пакарае адной з тых кар, што запісаны ў гэтай кнізе,
19 і таго, хто адніме са слоў прарочых гэтай кнігі і што аб горадзе сьвятым, і аб тым, што ў гэтай кнізе напісана.
20 Той, хто гэта завярае, кажа: "Так, прыйду неўзабаве!" Аман. Прыйдзі, Госпадзе Езу!
21 Ласка Госпада Езуса Хрыстуса з усімі вамі. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 22 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.