2 1 Вось што кажа Той, які трымае сем зорак у сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых сьвяцільнікаў:
2 Я знаю дзеяньні твае і працу і стойкасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх і што выставіў ты на спробу тых, якія хочуць называцца апосталамі, а імі не з'яўляюцца, і прызнаў ты іх лгунамі.
3 І маеш ты вытрываласьць, і перанёс шмат ты для імя майго, і не знеахвоціўся.
4 Але маю я супраць цябе тое, што адступіў ты ад сваёй першай міласьці.
5 Памятай тады, дзе ўпаў, падыміся і вярніся да першых дзеяньняў. Інакш бо прыду да цябе і прыму твой сьвяцільнік, калі не навернешся.
6 Але маеш тое за заслугу, што ненавідзіш Мікалаітаў, якіх і я ненавіджу.
7 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Пераможцу дам Я спажываць плод здрэва жыцьця, які знаходзіцца ў раі Бога майго.
8 Вось што кажа Першы і Апошні, Каторы быў памёршы і жыве:
9 Знаю прыгнёт твой і беднасьць тваю, але ты багаты: ты зьняважаны тымі, якія называюць сябе жыдамі, а імі не з'яўляюцца, бо яны-сінагога шатана.
10 Нічога ня бойся з таго, што трэба табе перанесьці. Вось жа пашле некаторых з вас шатан у вязьніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора праз дзесяць дзён. Будзь верным аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.
11 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам: Хто пераможа, другой сьмерці не сустрэне.
12 І Анёлу Касьцёла ў Пергаме напішы: Гэта кажа той, хто мае меч двухбаковавостры:
13 Знаю, дзе жывеш, дзе знаходзіцца сяліба шатана, і трымаеш імя маё, і не выракся ты маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў па-зьверску забіты мой верны сьведка Антыпас.
14 Аднак, тое-сёе маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Баалама, які вучыў Балака, каб спакушаў публічна сыноў Ізраілевых есьці ідалаахвярнае і займацца распустай.
15 І ты маеш такіх, што трымаюцца навукі Мікалаітаў.
16 Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з адступнікамі мячом вуснаў маіх.
17 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касьцёлам: Пераможцы дам манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога ня знае ніхто, толькі той, хто атрымае яго.
18 І Анёлу Касьцёла ў Тыятыры напішы: Гэта вось кажа Сын Божы, які мае вочы быццам полымя агня, а ногі падобныя да бронзы.
19 Пазнаў я тваю дзейнасьць і веру, і міласьць тваю, і служэньне, і стойкасьць тваю, і дзеяньні твае апошнія больш шматлікія, чым раней.
20 Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш дзейнічаць жанчыне Езабель, якая называе сябе прарочыцай, якая вучыць і зводзіць слугаў маіх, каб распутнічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.
21 І даў я ёй час на пакуты, але яна ня хоча за сваю распусту пакаяцца.
22 Вось жа кіну яе ў пасьцель хворасьці, тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакутвалі б за праступкі свае.
23 А дзяцей яе пакараю сьмерцю. І няхай усе касьцёлы пазнаюць, што я — Той, Каторы пранікае ныркі і сэрцы і даў кожнаму паводле дзейнасьці ягонай. Вам жа кажу
24 і іншым, што знаходзяцца ў Тыятыры: тыя, каторыя не прызнаюць гэтае навукі і якія не пазналі, як кажуць "бяздоньняў шатанскіх," не нашлю на вас іншай цяжкасьці,
25 апроч той, якую маеце; трымайцеся, пакуль да вас прыйду.
26 А хто пераможа і ўсьцеражэ аж да канца справы мае, таму дам уладу над народамі,
27 і валодаць будзе над імі жазлом жалезным, расьпіраючы іх, быццам посуд ганчарскі,
28 так, як і я атрымаў ад Айца майго, і я дам яму раньнюю зорку.
29 Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух касьцёлам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Аб'явы, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.