Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Эфесцаў, 2 Ліст да Эфесцаў, 2 глава

1 І вы былі памёршымі праз праступкі і грахі вашы,
2 у якіх калісьці хадзілі звычаем гэтага сьвету, па волі князя, які валодае паветрам, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.
3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажаданьнях цела нашага, выпаўняючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.
4 Але Бог, багаты міласэрдзем, праз бязьмежную любоў сваю, якою ўзьлюбіў нас,
5 і хоць былі мы памёршымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстом, — ласкаю вы збаўлены, —
6 і ўваскрасіў разам з Ім, і пасадзіў у небе ў Хрысьце Езусе,
7 каб у наступных вяках выявіць нам незвычайныя багацьці ласкі сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Езусе.
8 Ласкаю бо вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар;
9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — Ягонае стварэньне, створанае ў Хрысьце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы іх выпаўнялі.
11 Дзеля таго памятайце, што вы, калісьці пагане целам, якіх завуць неабразаньнем тыя, што называюцца абразаньнем, якое зробленае рукою на целе,
12 у той час былі без Хрыста, выключанымі ад супольнасьці з Ізраэлем і ад удзелу ў абяцаньнях запавету, ня маючы надзеі і бяз Бога ў сьвеце.
13 Цяпер жа ў Хрысьце Езусе вы, што калісьці былі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыстову.
14 Бо Ён — супакой наш, які злучыў абодвух у адно і зруйнаваў мур разьдзяляючы, сваім целам зьнішчыўшы варожасьць,
15 скасаваў закон прыказаньняў з яго пастановамі, каб з двух у сабе стварыць аднаго новага чалавека, творачы мір,
16 і прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж, самім сабою касуючы варожасьць.
17 І, прыйшоўшы, Ён абвяшчаў мір вам, якія былі далёка, ды мір тым, што былі блізка.
18 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.
19 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне сьвятых і члены сям'і Божай,
20 угрунтаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым камнем ёсьць сам Хрыстос Езус,
21 на якім уся пабудова зладжана расьце ў сьвятую сьвятыню ў Госпадзе,
22 у якую і вы разам будуецеся, творачы Скінію Божую ў Духу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Эфесцаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.