Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

2 да Цімафея, 3 2-i ліст да Цімафея, 3 глава

1 Гэта ведай, што ў апошнія дні наступяць небяспечныя часы.
2 Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, зламоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, непрыязныя,
3 бессардэчныя, няўстрыманыя, злачынцы, апанаваныя, жорсткія, непрыхільныя,
4 здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, раскошу любячыя больш, чым Бога,
5 што маюць выгляд пабожнасці, але ж выракліся моцы яе. Такіх высцерагайся,
6 бо між імі ёсць такія, што бадзяюцца па дамах, зводзяць жанчын, якія абцяжараны рознымі грахамі, кіруюцца рознымі пажаданнямі,
7 заўсёды вучацца, але ніколі не могуць дайсці да разумення праўды.
8 Як Янні і Ямбр супрацівіліся Майсею, так і яны супрацівяцца праўдзе, людзі тупога розуму, нявыпрабаваныя ў веры.
9 Але яны далёка не зойдуць. Бо бязглуздасць іх выявіцца ўсім так, як было і з тымі.
10 А ты пайшоў следам маёй навукі, настаўлення, намераў, веры, велікадушнасці, любові, цярплівасці,
11 пераследаванняў, пакут, якія сталіся са мною ў Антыёхіі, Іконіі і Лістры. Гэтыя пераследаванні я перанёс; з усіх іх вырваў мяне Госпад.
12 Ды ўсе, каторыя хочуць жыць пабожна ў Хрысце Ісусе, пераследаваны будуць.
13 Ліхія ж людзі і ашуканцы тым горш будуць гразнуць у зле, памыляючыся самі і ўводзячы ў аблуды.
14 Ты ж трывай у тым, чаму навучыўся і што даручана табе, бо ведаеш, ад каго навучыўся,
15 бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанне Святое, якое можа цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.
16 Усё Пісанне натхнёна Богам і карыснае для навучання, дакору, выпраўлення і ўзгадавання ў справядлівасці,
17 каб дасканалым быў чалавек Божы, настаўленым на ўсякае добрае дзеянне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст да Цімафея, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.