3 Іаана 1 глава

3-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова
Пераклад праваслаўнай царквы → Пераклад П. Татарыновіча

 
 

Ста́рац — узлю́бленаму Га́ію, якога я люблю́ ў íсціне.
 
Старшы — дарагому Гаю, каторага папраўдзе люблю.

Узлю́блены! малю́ся, каб ты меў добры по́спех і быў здаро́вы, як ма́е добры по́спех душа́ твая.
 
Наймілейшы! Малюся, каб табе здаровілася ды шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй.

Бо я вельмі ўзра́даваўся, калі прыхо́дзілі браты́ і све́дчылі пра тваю ве́рнасць, як ты жыве́ш у íсціне.
 
Я вельмі быў рад, калі прыйшлі браты й засьветчылі тваю вернасьць, як ты ходзіш у праўдзе.

Для мяне няма бо́льшай ра́дасці, як чуць, што дзеці мае́ жывуць у íсціне.
 
Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае жыцвуць у праўдзе.

Узлю́блены! ты паво́дле ве́ры дзе́йнічаеш у тым, што ро́біш дзе́ля братоў і дзе́ля пры́шлых;
 
Верна паступаеш, мілы мой, што робіш для братоў і-то падарожных,

яны све́дчылі перад Царкво́ю пра тваю любоў; ты добра зро́біш, калі адпра́віш іх так, як трэба дзе́ля Бога,
 
якія аб тваёй любасьці засьветчылі перад Эклезіяй; ты добра зробіш, калі адправіш іх як трэба, па-Божаму;

бо яны дзе́ля імя́ Яго пайшлí, не ўзя́ўшы нічога ад язы́чнікаў.
 
ў імя бо Ягона яны пайшлі, ня прыймаючы нічога ад паганаў.

Дык вось, мы павíнны прыма́ць такіх, каб стаць супрацо́ўнікамі ісціне.
 
Мы тады павінны гэткіх прыймаць, каб стацца суудзейнікамі праўды.

Я пісаў Царкве; але Дыятрэ́ф, які лю́біць першынствава́ць у іх, не прыма́е нас.
 
Я пісаў Эклезіі, але Дыотрэф, што любіць старшыняваць між імі, ня прыймае нас.

Таму, калі я прыйду, то нагада́ю пра ўчы́нкі, якія ён робіць, га́ньбячы нас ліхíмі сло́вамі, і гэтага яму яшчэ ма́ла, дык ён і сам не прыма́е братоў, і жада́ючым забараня́е, і з Царквы выганя́е.
 
Таму вось, як калісь прыеду, дык дам яму напамін за учынкі, якія робіць ён, ачарняючы нас благімі славамі; ды якбы шчэ не здавольваючыся гэтым, і сам ня прыймае братвы, і забараняе жадаючым прыймаць ды адстараняе ад Эклезіі.

Узлю́блены! перайма́й не злое, а добрае. Хто ро́біць дабро, той ад Бога; а хто ро́біць зло, той не ба́чыў Бога.
 
Найдаражэйшы! Не патурай благому, але таму, што ёсьць добрае. Хто дабро творыць, той з Бога ёсьць; ліхадзей-жа ня відзеў Бога.

Пра Дзімíтрыя засве́дчана ўсімі і самою íсцінаю; і мы таксама све́дчым, і вы ведаеце, што све́дчанне наша íсціннае.
 
Змітру даюць пасьветчанне ўсе, навет і сама праўда, ды й мы такжа сьветчым, а тыж ведаеш — пасьветчанне нашае праўдзівае.

Многае меў я напіса́ць; але не хачу піса́ць табе чарнíлам і пяро́м,
 
Шмат я меў табе пісаць, але ня хочу пяром і чарнілам;

а спадзяю́ся неўзаба́ве ўба́чыць цябе і ву́сна пагавары́ць.
 
бо спадзяюся, што хутка ўбачымся і з вусн у вусны пагутарым.

Мір табе. Віта́юць цябе сябры́; вітаа́й сяброў паіме́нна. Амíнь.
 
Спакой табе! Здаровяць цябе сябры. Паздароў паіменна прыяцелеў.

Примечания:

 
 
Пераклад П. Татарыновіча

1 Гаю (ці Каю) — выдатнейшаму й шчыраму хрысьціяніну ў Малой Азіі.

3 ...ходзіш у праўдзе — жывеш дастойна па хрысьціянску ў шчырай веры, любасьці й дабрадзейнасьці.

6 ...адправіш іх як трэба — із спагадай шчырай, пачастункам ды падарункамі на дарогу...

9 Дыотрэф (пагрэцку: Diotrefes) — загадчык хрысьціянскай грамады, але паганы: гмырлівы, упарты й негасьцінны. Праўдападобна лругога Лісту Апостала ён ня прыняў, так што прышлося адрасаваць іншы Ліст не да Біскупа, але да аднаго із шчырэйшых і даладнейшых вернікаў.

11 ...не патурай благому — не талеруй ды не насьледуй длагога.

12 Змітру — па-крэцку: Demetrio, які праўдападобна даручыў Ліст Каю.

 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.