Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Езэкіеля 6 Езэкіеля 6 раздзел

1 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
2 «Сыну людзкі, зьвярні від свой да гораў Ізраелявых і праракай ім,
3 І скажы: "Горы ізраельскія, слухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур’ём а далінам: ’Гля, Я, Я навяду меч на вас і зьнішчу ўзвышшы вашы,
4 І будуць спустошаны аброчнікі вашы, і сонечныя балваны вашы будуць патрышчаны, і Я кіну забітых вашых перад балванамі вашымі,
5 І палажу трупы сыноў Ізраелявых перад балванамі іхнымі, і разьвею косьці вашы навокал балваноў вашых.
6 У вусіх сялібных мясцовасьцях вашых месты будуць разбураны, а ўзвышшы спустошаны, каб абурыць а спустошыць аброчнікі вашы; і будуць патрышчаны й перастануць быць балваны вашыя, і сонечныя балваны вашы будуць пасечаны, і ўчынкі вашы сьцерты.
7 І паваляцца забітыя вашыя сярод вас, і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР.
8 Пакіну Я, адылі, астачу, каб вы мелі ўцеклых ад мяча памеж народаў, як будзеце разьвеяны па краёх.
9 І ўспомняць уцеклыя вашы Мяне меж народаў, куды яны былі заведзены палоненікамі, як патрышчу бязульныя сэрцы іхныя, што адвярнуліся ад Мяне, і вочы іхныя, што бязульна йшлі за балванамі; і яны самы перад сабою збрыдзяць ліхі, што яны рабілі ў вусіх агідах сваіх;
10 І даведаюцца, што Я — СПАДАР, і што Я не дарма казаў, што зраблю гэтае ліха ім’".
11 Гэтак Спадар СПАДАР: ’Плясьні рукамі сваімі й тупні нагою сваею, і скажы: "Бяда за ўсі ліхія агіды дому Ізраелявага! бо яны паваляцца ад мяча, з галадові а зь ліпучкі.
12 Хто далёка, памрэць ад ліпучкі; а хто блізка, паваліцца ад мяча; і засталы а ў ваблозе памрэць ад галадові; гэтак высілю гнеў Свой на іх.
13 І даведаецеся, што Я — СПАДАР, як забітыя іхныя будуць сярод балваноў навокал аброчнікаў іхных на кажным высокім узгорку, на вярхох гораў і пад кажным зялёным дзервам, і пад кажным таўстым дубам, месцам, ідзе яны прыносілі прыемныя пахі ўсім балваном сваім.
14 І выцягну руку сваю на іх, і ўчыню зямлю пустою а пустынёю, ад пустыні аж да Рыўлы пераз усі сялібныя мясцовасьці, і пазнаюць, што Я — СПАДАР’"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Езэкіеля, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.