Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 15 Ліст да Рымлянаў, 15 глава

1 Мы, дужэйшыя (верай), павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.
2 Хай кожны з нас рупіцца дагаджаць бліжняму на дабро і на збудаваньне.
3 Так і Хрыстос ня жыў для сваёй выгоды, але як напісана: "Зьнявагі Цябе зьневажаючых зваліліся на Мяне".
4 Бо усё, што было калісьці напісана, у павучэньне нам напісана, каб мы праз цярплівасьць і пацяшэньне з Пісаньня мелі надзею.
5 А Бог, каторы дае цярплівасьць і пацеху, хай дасьць вам быць між сабой аднае думкі на ўзор Езуса Хрыста,
6 каб вы аднадушна у адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Езуса Хрыста.
7 Дзеля таго прыймайце адзін другога, як і Хрыстос прыняў вас у хвалу Божую.
8 Кажу бо вам, што Хрыстос стаўся слугою абразаньня дзеля (аказаньня) праўды Бога ды каб падцьвердзіць абяцаньні, дадзеныя бацькам,
9 ды каб пагане славілі Бога за (аказанае) міласэрдзе, як напісана: "Дзеля таго будуць славіць Цябе, між паганамі і сьпяваць на славу імя Твайго".
10 І далей сказана: "Весяліцеся, пагане, з народам Яго!"
11 І зноў: "Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы".
12 А Ісая вось што кажа: "Будзе корань Есэя і Той, хто паўстане, валадарыць над паганамі. У Ім пагане будуць мець надзею".
13 А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасьцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Сьвятога вы сталіся багатымі надзеяй.
14 Браты, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, багатыя ўсякай ведай, так што можаце адзін другога напамінаць.
15 Я можа вам сьмела пісаў у лісьце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
16 каб быў я слугой Хрыста Езуса для паганаў, сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Божае, каб сталіся яны ахвярай, мілай Богу, асьвечанай Духам Сьвятым.
17 Магу пахваліцца ў Хрысьце Езусе (працай) для Бога.
18 Ня маю адвагі, аднак, гаварыць больш таго, што ўчыніў Хрыстос праз мяне, каб давесьці паганаў да паслухмянасьці веры словам і чынам,
19 моцай знакаў і цудаў ды магутнасьцяй Духа Сьвятога, так што ад Ерузаліму і ваколіц аж да Ілірыка вясьціў я Эвангельле Хрыстовае.
20 Прытым я стараўся вясьціць Эвангельле там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым фундаманце,
21 як напісана: "Тыя, каторым аб Ім не было вешчана, убачаць, і тыя, што ня чулі, даведаюцца".
22 Дзеля гэтага меў я многа перашкодаў і ня мог прыбыць да вас.
23 Цяпер, не знаходзячы месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,
24 як толькі пайду ў Гішпанію, спадзяюся пабачыць вас, і вы правядзіцё мяне туды, калі крыху пацешуся вамі.
25 Цяпер жа я сабраўся ў Ерузалім паслужыць сьвятым.
26 Бо Македонія і Ахая вырашылі зрабіць складку для бедных сьвятых, што ў Ерузаліме.
27 Спадабалася бо ім, і яны — даўжнікі іхнія. Бо калі пагане атрымалі ўдзел у іхніх (даброцьцях) духовых, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.
28 Калі гэтую справу збуду і даручу ім пад пячаткай плод гэты, праз вашыя мясьціны рушу ў Гішпанію.
29 А ведаю я, што прыходзячы да вас, прыйду з багатым багаславенствам Хрыстовым.
30 Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Езуса Хрыста і праз любоў Духа, каб успамаглі мяне вашымі малітвамі да Бога за мяне,
31 каб усьцярогся ад рук няверучых у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай сьвятым,
32 каб з волі Божай у радасьці прыбыўшы да вас, набраў сілы з вамі.
33 Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.