Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 11 Ліст да Рымлянаў, 11 глава

1 Дык пытаюся: Няўжо адкінуў Бог народ свой! Ніякім чынам! Бо і я Ізраэлец з насеньня Абрагама, з пакаленьня Бэн'яміна.
2 Не адкінуў Бог народу свайго, які раней выбраў. Ці ня ведаеце, што Пісаньне кажа аб Гальяшу, як ён скардзіцца Богу на Ізраэля:
3 "Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі, аўтары Твае паразвальвалі, застаўся я толькі адзін, і маю душу шукаюць".
4 Ды як гучаў яму адказ Божы? "Пакінуў Я сабе сем тысяч мужоў, каторыя не ўкленчылі перад Баалам".
5 Так вось і ў наш час захавалася Астача, выбраная ласкай.
6 А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш вось ласка не была б ужо ласкай.
7 Дык што ж? Чаго шукаў Ізраэль, таго не атрымаў, дасягнулі толькі выбраныя, а іншыя асьлеплі,
8 як напісана: "Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, каб ня бачылі, і вушы, каб ня чулі, аж па сёньняшні дзень".
9 І Давід кажа: "Хай стол іх станецца ім сілом, і пасткаю, і спакусаю ды адплатаю ім.
10 Хай вочы іх зацьмяцца, каб ня бачылі, а хрыбет іх хай сагнецца назаўсёды.
11 Дык пытаю: Ці ж бы яны спатыкнуліся, каб упасьці? Ніякім чынам! Але іхні ўпадак стаўся для паганаў збаўленьнем, каб прынукнуць іх да руплівасьці.
12 Калі іх упадак стаўся багацьцем для сьвету, і паніжэньне іх — узбагачэньнем паганам, дык тым больш іх поўня.
13 Вам жа, паганам, кажу: Пакуль застаюся апосталам паганаў, ганаруся сваёй паслугай,
14 у той надзеі, што можа выклічу руплівасьць сваіх сваякоў паводле цела і хоць некаторых прывяду да збаўленьня.
15 Бо калі іх адкід прынёс сьвету прымірэньне, то чым жа будзе іх прыняцьцё, калі не жыцьцё памёршых.
16 Бо калі рашчына сьвятая, дык і цеста, і калі корань сьвяты, то і галіны.
17 Калі ж некаторыя галіны былі адламаныя, а на іх месца ты быў прышчэплены, што быў аліўнай дзічкай, ды разам (з іншымі галінамі) з тым самым коранем злучаны, роўна з іншымі карыстаўся аліўнымі сокамі,
18 дык не ганарыся адносна тых галінаў, бо калі будзеш вывышацца, то ведай, што не ты ажыўляеш корань, але ён цябе.
19 Можа скажаш: "Адламаны галіны, каб я быў прышчэплены".
20 Слушна; адламалі іх дзеля недаверства, а ты трымаешся верай. Таму не вывышайся, але сьцеражыся.
21 Бо калі Бог не пашкадаваў галін прыродных, можа таксама не пашкадаваць і цябе.
22 Дык уважай на дабрату ды суровасьць Божую: на суровасьць адносна тых, што ўпалі, і дабрату Божую да цябе, калі толькі вытрываеш у гэтай дабраце, бо інакш і ты будзеш адкінуты.
23 Але і яны, калі ня будуць трываць у недаверстве, будуць ушчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх ушчапіць.
24 Бо калі быў ты адсечаны ад прырднай табе аліўнай дзічкі і насупраць прыродзе ўшчэплены ў добрую аліўку, дык тым лягчэй могуць быць прышчэплены ў сваю аліўку тыя, каторыя да яе з прыроды належаць.
25 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае таямніцы, каб вы не лічылі сябе залішне мудрымі, бо сьляпата дакранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе поўня паганаў.
26 І тады ўвесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: "Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель, Ён адверне бязбожнасьць ад Якуба.
27 Ды гэта будзе Мой запавет з імі, калі здыму з іх грахі іхнія".
28 Паводле Эвангельля яны — ворагі для вас, а паводле выбранства — умілаваныя дзеля бацькоў.
29 Бо дары і пакліканьне Божае нязьменныя.
30 Як і вы калісьці ня верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрдзя дзеля іх няверства,
31 так і яны цяпер сталіся непаслухмянымі дзеля аказанага вам міласэрдзя, каб і самі маглі атрымаць міласэрдзе.
32 Бо замкнуў Бог ўсіх у непаслухмянасьць, каб усім аказаць сваё міласэрдзе.
33 О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як недасьледныя суды Ягоныя і не прасочаны шляхі Ягоныя!
34 Бо хто калі пазнаў думку Госпада? Або хто быў дарадчыкам Ягоным?
35 Або хто першы адарыў Яго, каб Ён меў каму аднагарадзіцца?
36 Бо ўсё ад Яго, праз Яго і ў Яго. Яму хвала ў вякі! Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.