Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 6 Ліст да Рымлянаў, 6 глава

1 Дык што скажам? Ці будзем трываць у грэху, каб памнажалася ласка? Ніякім чынам!
2 Бо калі мы памерлі для грэху, дык як жа можам жыць у ім далей?
3 Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаныя ў Езуса Хрыста, ахрышчаныя ў сьмерць Ягоную?
4 Таму праз хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерць, каб як Хрыстос быў уваскрошаны з памёршых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыцьцём.
5 Бо калі мы аб'яднаны з Ім падобнасьцю Яго сьмерці, дык павінны быць аб'яднаны падобнасьцю ўваскрасеньня.
6 Ведаем гэта, што для зьнішчэньня грэшнага цела даўнейшы наш чалавек быў разам з Ім укрыжаваны па тое, каб мы больш не заставаліся ў няволі грэху.
7 Хто бо памёр, асвабадзіўся ад грэху.
8 Калі ж мы памерлі разам з Хрыстом, дык верым, што разам з Ім жыць будзем,
9 ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з памёршых, ужо болей не памірае, сьмерць над Ім ня мае ўлады.
10 Калі Ён памёр, дык памёр толькі раз для грэху, а што жыве, то жыве для Бога.
11 Так і вы лічыце сябе памёршымі для грэху, а жывымі для Бога ў Хрысьце Езусе.
12 Дык хай жа грэх не валадарыць у вашым сьмяротным целе, каб вам служыць пажаданьням яго.
13 Не аддавайце грэху члены вашыя на зброю несправядлівасьці ў службе грэху, але аддавайце сябе Богу як вось тыя, што са сьмерці перайшлі да жыцьця, ды члены вашы аддавайце на зброю справядлівасьці ў службе Божай.
14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
15 Дык што ж? Будзем грашыць, бо жывём не пад законам, але пад ласкай? Ніякім чынам!
16 Ці ж ня ведаеце, што каму аддаеце сябе на службу, становіцеся таго слугамі, каму паслухмяныя: ці грэху на сьмерць, ці паслухмянасьці на справядлівасьць.
17 Дзякуй Богу, што вы, будучы нявольнікамі граха, паддаліся (шчыра) сэрцам той форме навукі, якой вы аддалі сябе.
18 Асвабоджаныя ж ад грэху, вы сталіся слугамі справядлівасьці.
19 Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасьці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці і нягоднасьці на беззаконьне, так аддавайце цяпер члены вашыя на службу справядлівасьці на ўсьвячэньне.
20 Калі вы былі нявольнікамі грэху, тады былі вы свабоднымі ад (службы) справядлівасьці.
21 Які ж вы мелі плод тады з тых учынкаў, каторых цяпер сароміцеся? Бо канец іх — сьмерць!
22 Цяпер жа, асвабадзіўшыся ад грэху ды стаўшыся слугамі Бога, маеце плод ваш на сьвятасьць, а на канец — жыцьцё вечнае!
23 Бо заплата за грэх — сьмерць, а дар Божы — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Езусе, Госпадзе нашым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.