Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 14 Ліст да Рымлянаў, 14 глава

1 Слабога ў веры прыймайце, ня спрачаючыся пра погляды.
2 Бо адзін верыць, што яму ўсё можна есьці, а слабы есьць гародніну.
3 Той, хто есьць (усё), хай ня грэбуе тым, каторы ня (усё) есьць; і той, хто ня есьць, хай не асуджае таго, хто есьць, бо Бог яго спагадна прыняў.
4 Хто ты такі, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Госпад мае моц утрымаць яго (на нагах).
5 Адзін адрозьнівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы; хай кожны застаецца пры сваёй думцы.
6 Хто захоўвае некаторыя дні, захоўвае іх дзеля Госпада, і хто есьць (усё), есьць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто ня есьць (ўсё), ня есьць дзеля Госпада, і дзякуе Богу.
7 Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе.
8 Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж паміраем, паміраем для Госпада. Таму вось ці ў жыцьці, ці і ў сьмерці, належым да Госпада.
9 На тое бо Хрыстос памёр і ажыў, каб валадарыць і над жывымі, і над памёршымі.
10 Дык чаму ты судзіш брата твайго? Або чаму пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад судом Божым.
11 Напісана ж: "На Маё жыцьцё, — кажа Госпад, — перада Мною сагнецца кожнае калена, ды кожны язык будзе вызнаваць Бога".
12 Так вось кожны з нас за сябе самога здасьць справаздачу Богу.
13 Дык перастаньма судзіць адзін аднаго, а лепш думай, каб не даваць брату магчамасьці да ўпадку або згаршэньня.
14 Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Езусе, што няма нічога, што само ў сабе нячыстае, а толькі для таго нячыстае, хто лічыць гэта нячыстым.
15 Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю таго, за каго памер Хрыстос!
16 Дык хай ня будзе зьняважана дабро вашае!
17 Бо Каралеўства Божае — гэта ня ежа або піцьцё, але справядлівасьць, супакой ды радасьць у Духу Сьвятым.
18 Хто бо гэтак служыць Хрысту, той падабаецца Богу і даспадобы людзям.
19 Дык дбайма пра тое, што вядзе да супакою ды ўзаемнага збудаваньня.
20 Таму не руйнуй закону Божага дзеля ежы! Па праўдзе, кожная рэч чыстая, сталася б аднак благой таму чалавеку, каторы есьць, горшучы другіх.
21 Добра ня есьці мяса, ня піць віна ды не рабіць таго, што магло б згоршыць брата твайго.
22 Сваю веру захавай у сабе і мей перад Богам. Шчасьлівы той, хто не сумняваецца ў тым, што пастанаўляе.
23 А хто сумняваецца, той, калі есьць, сябе асуджае, што (робіць) не па веры. А ўсё, што (робіцца) не па веры, ёсьць грэх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 14 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.