Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 3 Ліст да Рымлянаў, 3 глава

1 У чым жа перавага Юдэяў? Або якая карысьць з абразаньня?
2 Вялікая ў-ва ўсіх адносінах. Перш таму, што ім даверана Слова Божае.
3 Што з таго, што некаторыя не паверылі? Ці ж іх недаверства зьнявечыць вернасьць Божую?
4 Ніякім чынам! Бо Бог ёсьць верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: "Каб Ты апраўдаўся ў словах Тваіх ды перамог, калі судзіць Цябе будуць".
5 Калі ж нашая несправядлівасьць увыразьняе Божую справядлівасьць, дык што можам сказаць? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — Кажу па-чалавечаму.
6 Ніякім чынам! Бо як жа тады Бог будзе судзіць сьвет?
7 Бо калі праз маю хлусьню праўда Божая тым больш выяўляецца на хвалу Ягоную, дык якім чынам я маю быць суджаны як грэшнік?
8 Дык як некаторыя нас ачарняюць і кажуць, што мы так вучым: "Чынема зло, каб выйшла дабро"? Справядлівая кара такім.
9 Дык што? Ці мы маем перавагу? Ніякім чынам! Ужо раней мы даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад уладай грэху,
10 як напісана: "Нікога няма справядлівага,
11 ніхто не разумее, ніхто не шукае Бога,
12 усе зыйшлі з дарогі, усе разам сталіся нягоднымі. Няма, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
13 Горла іх — магіла адкрытая, языкамі сваімі падманваюць, у вуснах іхніх — яд зьмяіны,
14 вусны іхнія поўныя праклёнаў і горычы;
15 ногі іхнія скорыя да праліцьця крыві,
16 зьнішчэньне ды няшчасьце на іхніх дарогах,
17 яны не спазналі шляху супакою.
18 Няма страху Божага перад вачыма іхнімі".
19 А мы ведаем, што ўсё, што кажа закон, гаворыць да тых, што пад законам, каб замкнуць усім вусны ды каб увесь сьвет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;
20 бо ўчынкамі закону ніводзін чалавек ня зможа перад Ім апраўдацца; бо праз закон пазнаецца грэх.
21 Але цяпер выявілася справядлівасьць Божая незалежна ад закону, аб якой сьведчаць Закон і Прарокі,
22 справядлівасьць Божая праз веру ў Езуса Хрыста для ўсіх, што (у Яго) вераць. Бо няма розьніцы,
23 таму што ўсе саграшылі і пазбаўлены хвалы Божай,
24 апраўданьне ж атрымоўліваюць дарма праз ласку Ягоную, праз адкупленьне, якое ў Езусе Хрысьце;
25 Яго вось устанавіў Бог перамольнай ахвярай праз веру ў Ягонай крыві для выяўленьня справядлівасьці сваёй адносна грахоў раней учыненых,
26 у час цярплівасьці Божай, для выяўленьня справядлівасці Яго ў гэты час, каб Ён сам аказаўся справядлівым і апраўдываючым таго, хто верыць у Езуса.
27 Дзе ж тады прычына для хвальбы? Адкідаецца! Якім законам? Ці законам учынкаў? Не, але законам веры.
28 Мы бо перакананыя, што чалавек атрымоўвае апраўданьне праз веру, незалежна ад учынкаў закону.
29 Ці ж Бог ёсьць Богам толькі Юдэяў? Ці не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,
30 адзін бо ёсьць Бог, каторы абрэзанага апраўдывае з веры, а неабрэзанага — праз веру.
31 Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але падцьвярджаем закон.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.