Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Рымлянаў, 4 Ліст да Рымлянаў, 4 глава

1 Дык што, скажам, здабыў наш прабацька Абрагам паводле цела?
2 Бо калі Абрагам апраўданы з учынкаў, мае спахвалу, але ня перад Богам.
3 Бо што кажа Пісаньне? "Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму гэта за справядлівасць".
4 Вось жа таму, хто робіць, плаціцца ня з ласкі, але з належнасьці.
5 Таму аднак, хто ня робіць, але верыць у Таго, хто апраўдывае грэшніка, яго вера лічыцца за справядлівасьць.
6 Так і Давід называе шчасьлівым чалавека, якому Бог без учынкаў прызнае справядлівасьць:
7 "Шчасьлівыя тыя, каторым адпушчаны беззаконьні ды каторых грахі закрытыя.
8 Шчасьлівы чалавек, катораму Госпад не палічыць грэху".
9 Дык ці гэта шчаснасьць датычыцца абрэзаных, ці таксама і неабрэзаных? Мы кажам, што Абрагаму вера была залічана за справядлівасьць.
10 Калі была яму залічана: ці калі быў абрэзаны, ці да абразаньня? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні;
11 і ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, якую меў яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён — бацька усіх тых, каторыя, ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне,
12 і таксама бацька тых абрэзаных, каторыя ня толькі з абразаньня, але і ідуць слядамі тае веры, якую бацька наш Абрагам меў перад абразаньнем.
13 Бо не законам было дадзена Абрагаму і нашчадкам ягоным абяцаньне, што ён стане спадкаемцам сьвету, але справядлівасьцяй веры.
14 Калі бо спадкаемцы тыя, што з закону, дык вера пустая, і абяцаньне бяз вартасьці.
15 Бо закон выклікае гнеў, а дзе няма закону, там няма і праступку.
16 Таму гэта (спадкаемства) з веры, каб сапраўды было з ласкі, каб абяцаньне было запэўнена ўсяму насеньню, ня толькі тым, што з закону, але і ўсім, каторыя з веры Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас, —
17 як напісана: "Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў", — перад Богам, якому ён уверыў як Таму, хто ажыўляе памёршых, ды тое, што не існуе, называе існуючым.
18 (Абрагам) насуперак надзеі ўверыў надзеі стацца бацькам многіх народаў, як было сказана: "Такім будзе патомства тваё".
19 І не захістаўся ў веры, хоць бачыў, што цела яго ўжо амярцьвела, а было яму каля ста гадоў, ды нутро Сары замершае.
20 І ў абяцаньні Божым не сумняваўся ані трохі, але умацаваўся вераю, аддаўшы хвалу Богу,
21 і быў ўпэўнены, што (Бог) мае моц і зьдзейсьніць абяцанае.
22 Таму гэта залічана было яму за справядлівасьць.
23 А гэта напісана ня толькі дзеля яго аднаго, што залічана яму,
24 але і дзеля нас, бо будзе залічана і нам, веручым у Таго, хто ўваскрасіў Езуса, Госпада нашага, з памёршых,
25 які быў выдадзены за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Рымлянаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.