Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Судзьдзяў 17 Судзьдзяў Ізраэлявых 17 раздзел

1 Быў чалавек на гары Яхрэмавай, наймя Міха.
2 І сказаў ён маці сваёй: «Тысяча а сто срэбра, каторыя былі ўзяты ў цябе, за каторыя ты праклінала а таксама гукала ў вушы мае, вось, срэбра ў мяне, я ўзяў яго». Маці ягоная сказала: «Дабраславёны сын мой у СПАДАРА».
3 І зьвярнуў ён тысяча а сто срэбра маці сваёй, і сказала маці ягоная: «Я супоўна пасьвяціла гэтае срэбра СПАДАРУ з рукі свае дзеля сына свайго, каб зрабіў выразаны абраз а выліваны абраз; дык я зварачаю табе яго».
4 Але зьвярнуў ён срэбра маці сваёй. І ўзяла маці ягоная дзьвесьце срэбра, і дала іх літоўніку, каторы зрабіў зь яго выразаны абраз а выліваны абраз; і было гэта ў доме Мішыным.
5 І ў гэтага чалавека, Міхі, быў дом Божы. І зрабіў ён наплечнік а тэрафім, і напоўніў руку аднаго із сыноў сваіх, і быў у яго за сьвятара.
6 Тых дзён ня было караля ў Ізраеля; кажны рабіў, што належыла ў ваччу ягоным.
7 І быў дзяцюк із Бэтлеему Юдэйскага, з плямені Юдзінага, і ён Левіт, і ён жыў там.
8 І пайшоў гэты чалавек ізь места Бэтлеему Юдэйскага, каб пажыць, ідзе луча, і прышоў на гару Яхрэмаву аж да дому Мішынага, каб ісьці ў дальшую дарогу.
9 І сказаў яму Міха: «Скуль ты прышоў?» І ён сказаў яму: «Я Левіт із Бэтлеему Юдэйскага, і йду пажыць, ідзе луча».
10 І сказаў яму Міха: «Жыві ў мяне, і будзь у мяне за айца а за сьвятара; я дам табе па дзесяць срэбра на год, і цэласьць убораў, і емя».
11 І пайшоў Левіт да яго, і зычыў Левіт жыць у гэтага чалавека, і быў дзяцюк яму, як адзін із сыноў ягоных.
12 Міха напоўніў руку Левітаву, і гэты дзяцюк быў у яго за сьвятара, і быў ён у доме ў Міхі.
13 І сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што СПАДАР будзе імне добра дзеяць, бо Левіт стаў у мяне за сьвятара».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.