Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Судзьдзяў 21 Судзьдзяў Ізраэлявых 21 раздзел

1 І кажны муж Ізраелец прысяг у Міцпе, кажучы: «Ніхто з нас не аддасьць дачкі свае за жонку Веняміну».
2 І прышоў люд да Бэт-Элю, і сядзелі там аж да вечара перад Богам, і ўзьнялі голас свой, і плакалі плачам вялікім.
3 І сказалі: «Чаму, СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, прыгадзілася гэта ў Ізраелю, што ня стала цяпер у Ізраеля аднаго плямені?»
4 І было назаўтрае, і ўстаў люд нараніцы, і збудавалі там аброчнік, абракалі ўсепаленьне й супакойныя аброкі.
5 І сказалі сынове Ізраелявы: «Хто ня ўзыходзіў да грамады, да СПАДАРА з усіх плямёнаў Ізраелявых?» Бо вялікая прысяга была на тых, што ня ўзыходзілі да СПАДАРА да Міцпы, кажучы: «Сьмерцяй хай памрэць!»
6 І зжаліліся сынове Ізраелявы над Венямінам, братам сваім, і сказалі: «Цяпер адцята адно плямя ад Ізраеля;
7 Што зробім ім засталым што да жанок, а мы ж прысягалі СПАДАРОМ ня даць ім жанок із дачок нашых?»
8 І сказалі: «Хто тый з плямёнаў Ізраелявых, што ня прышоў да СПАДАРА да Міцпы?» І вось, ня прышоў ніхто да табару да грамады зь Явісу Ґілеадзкага.
9 І агледжаны люд, і вось, ня было там ні воднага із жыхараў Явісу Ґілеадзкага.
10 І паслаў туды збор двананцацёх тысячаў чалавекаў, з дужасілаў, і далі ім расказаньне, кажучы: «Ідзіце й пабіце лязом мяча жыхараў Явісу Ґілеадзкага, і жанкі, і дзецяняты.
11 І во што зрабіце: кажнага мужчыну й кажную жонку, што пазнала ляжаньне мужчыны, акануйце».
12 І знайшлі яны із жыхараў Явісу Ґілеадзкага чатырыста дзяўчат у дзявоцтве, што не пазналі мужа, ляжаньня з мужчынам, і прывялі іх да табару ў Шыле, каторае ў зямлі Канаанскай.
13 І паслаў увесь збор, і гукалі сыноў Веняміновых, што ў скале Рымоне, і агаласілі ім мір.
14 І зьвярнуўся Венямін у тым часе, і далі ім жонкі, каторыя пакінулі жывыя із жанок Явісу Ґілеадзкага, але іх ня было ім даволі.
15 І люд жалеў Веняміна, бо СПАДАР зрабіў прорву ў плямёнах Ізраелявых.
16 І сказалі старцы збору: «Што нам рабіць засталым, што да жонак, бо выгублены жанкі ў Веняміна?»
17 сказалі: «Спадак Веняміна хай будзе ўцеклым Веняміна, і хай не загіне плямя з Ізраеля.
18 Мы, адылі, ня можам даць ім жанок із дачок нашых; бо прысяглі сынове Ізраелявы, кажучы: "Пракляты, хто дасьць жонку Веняміну"».
19 І сказалі: «Вось, бывае кажнага году сьвята СПАДАРОВА ў Шыле, каторае на поўнач ад Бэт-Элю й на ўсход сонца ад дарогі, што ўзыходзе ад Бэт-Элю да Сыхему, і на паўдня ад Левоны».
20 І расказалі сыном Веняміновым, кажучы: «Пайдзіце й засядзьце ў вінішчах.
21 І глядзіце, як выйдуць дачкі Шыльскія скакаць у карагодах, тады выйдзіце зь вінішчаў, і схапіце кажны чалавек сабе жонку з дачок Шыльскіх, і пайдзіце да зямлі Веняміновае.
22 І будзе, як прыйдуць бацькі іхныя альбо браты іхныя, каб вадзіцца з намі, то мы скажам ім: «Даруйце нам за іх, бо мы не ўзялі кажнаму зь іх жонкі на вайне, і вы не далі ім: цяпер вы вінны».
23 І зрабілі так сынове Веняміновы, і ўзялі жонкі подле ліку свайго з былых у карагодзе, каторыя яны схапілі, і пайшлі, і зьвярнуліся да спадку свайго, пабудавалі месты і жылі ў іх.
24 І пайшлі стуль сынове Ізраелявы таго часу кажны да плямені свайго а да радзімы свае, і пайшлі стуль кажны да спадку свайго.
25 Тых дзён ня было караля ў Ізраеля; кажны рабіў тое, што справядлівае ў ваччу ягоным.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.