Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Судзьдзяў 15 Судзьдзяў Ізраэлявых 15 раздзел

1 І было за колькі дзён, у часе жніва пшонкі, і даведаўся Самсон да жонкі свае з казянём, і сказаў: «Увыйду да жонкі свае ў пакой ейны»; і ня даў яму айцец ейны ўвыйсьці.
2 І сказаў айцец ейны: «Я з пэўнасьцяй сказаў, што ты напэўна зьненавідзіў яе, і я аддаў яе прыяцелю твайму. Ці меншая сястра ейная не харошшая за яе; хай яна будзе табе замест яе».
3 І сказаў Самсон ім: «Цяпер я буду нявіньнейшы за Пілішчан, калі зраблю ім ліха».
4 І пайшоў Самсон, і ўлавіў трыста лісоў, і ўзяў палаючыя сьветачы, і зьвярнуў хвост да хваста, і ўсунуў па сьветачу пасярод двух хвастоў.
5 І запаліў цяпло ў сьветачах, і пусьціў іх на збожжа на пню Пілісцкае, і выпаліў ад капы, аж да стаячага на пню, і аж да вінішчаў а аліўнікаў.
6 І казалі Пілішчане: «Хто гэта зрабіў?» І сказалі: «Самсон, зяць Фімнафяніна, бо ўзяў жонку ягоную й аддаў прыяцелю ягонаму». І зышлі Пілішчане, і спалілі цяплом яе й айца ейнага.
7 І сказаў Самсон: «Хоць вы зрабілі гэта, але я памшчу вам самым, і тады перастану».
8 І зьбіў ён ім галёнкі а сьцёгны зьбіцьцём вялікім, і зышоў, і жыў у раськепіне скалы Етам.
9 І ўзышлі Пілішчане, і разьлягліся табарам у Юдэі, і расьцягнуліся аж да Легаў.
10 І сказалі людзі Юдэі: «Чаго вы ўзышлі на нас?» Яны сказалі: «Зьвязаць Самсона ўзышлі мы, зрабіць яму, як ён зрабіў нам».
11 І зышлі тры тысячы чалавекаў зь Юдэі да раськепінаў скалы Етам, і сказалі Самсону: «Ці ня ведаеш ты, што Пілішчане пануюць над намі? І што гэта ты зрабіў нам?» А ён сказаў ім: «Як яны зрабілі імне, так і я зрабіў ім».
12 І сказалі яму: «Каб зьвязаць цябе зышлі мы, каб аддаць цябе ў руку Пілішчанам». І сказаў ім Самсон: «Прысягніце імне, што вы не нападзіце на мяне».
13 І сказалі яму: «Не, мы адно зьвяжам цябе й аддамо цябе ў рукі іх, але ня зробім табе сьмерці». І зьвязалі яго двума новымі паварозамі, і зьвялі яго із скалы.
14 Ён прышоў да Легаў. І Пілішчане крычэлі наўпярэймы яму. І зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і сталі паварозы, што былі на руках ягоных, як лён, які прагарэў цяплом, і разьлезьліся паварозы ягоныя з рук ягоных.
15 Знайшоў ён вагкую асьліную шчэляпу, і, выцягнуўшы руку сваю, узяў яе, і паразіў ёю тысяча чалавекаў.
16 І сказаў Самсон: «Шчэляпаю асьлінай гурбу, гурбы, шчэляпаю асьлінаю паразіў я тысяча чалавекаў».
17 І было, як ён скончыў гукаць, то кінуў шчэляпу з рукі свае і назваў тое месца: Рамаф-Легі.
18 І ўсьмяг вельма, і загукаў да СПАДАРА, і сказаў: «Ты даў у руку слугі Свайго вялікае выбаўленьне гэтае; а цяпер памру я ад смагі й лучу ў рукі неабрэзаных».
19 І раськяпіў Бог раськепіну, што ў Легах, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і зьвярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; затым ён назваў імя месца гэтага: «Жарало гукаючага», каторае ў Легах аж дагэтуль.
20 І судзіў ён Ізраеля за дзён Пілішчан дваццаць год.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 15 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.