Псалтыр 43 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Синодальный перевод (СВ)

 
 

Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых.
 
Начальнику хора. Учение. Сынов Кореевых.

Божа, мы чулі на вушы свае, бацькі нашыя нам апавядалі пра дзею, якую ўчыніў Ты ў іхнія дні, у дні пракаветныя.
 
Боже, мы слышали ушами своими, отцы наши рассказывали нам о деле, какое Ты соделал в дни их, в дни древние:

Ты рукою Тваёю панішчыў народы, а іх насадзіў; расьсеяў плямёны і выгнаў іх;
 
Ты рукой Твоей истребил народы, а их насадил; поразил племена и изгнал их;

бо ня мечам сваім яны зямлю набылі, і ня іхняя мышца іх выратавала, а Твая правіца і мышца Твая і сьвятло аблічча Твайго; бо дабраволіў ім.
 
ибо они не мечом своим приобрели землю, и не их мышца спасла их, но Твоя десница, и Твоя мышца, и свет лица Твоего, ибо Ты благоволил к ним.

Божа, Цару мой! Ты — той самы; даруй ратунак Якаву.
 
Боже, Царь мой! Ты — тот же. Даруй спасение Иакову.

З табою паборам рагамі супраціўнікаў нашых; у імя Тваё патопчам нагамі і тых, што паўсталі на нас;
 
С Тобой избодаем рогами врагов наших, во имя Твое попрём ногами восстающих на нас.

бо не на лук мой спадзяюся, і ня меч мой уратуе мяне;
 
Ибо не на лук мой уповаю, и не меч мой спасет меня,

а Ты ўратуеш нас ад ворагаў нашых, і пасароміш ненавісьнікаў нашых.
 
но Ты спасешь нас от врагов наших и посрамишь ненавидящих нас.

Хваліцьмемся Богам штодня, і імя Тваё будзем славіць вечна.
 
О Боге похвалимся всякий день и имя Твое будем прославлять вовек.

Ад сёньня Ты адкінуў нас і пасароміў, і ня выходзіш з войскам нашым,
 
Но ныне Ты отринул и посрамил нас и не выходишь с войсками нашими;

змусіў нас уцякаць ад ворага, і ненавісьнікі нашы рабуюць нас;
 
обратил нас в бегство от врага, и ненавидящие нас грабят нас.

Ты аддаў нас, як авечак, на поед, і расьсеяў нас між народамі;
 
Ты отдал нас, как овец, на съедение и рассеял нас между народами;

бяз выгоды прадаў Ты народ Твой, і не падвысіў яму цаны;
 
без выгоды Ты продал народ Твой и не возвысил цены его;

аддаў нас на зьдзекі суседзям, на глум і зьнявагу наўкольным;
 
отдал нас на поношение соседям нашим, на посмеяние и поругание живущим вокруг нас.

Ты зрабіў нас пагудкаю паміж народамі, і галавою хітаюць народы з нас.
 
Ты сделал нас притчей между народами, покиванием головы между иноплеменниками.

Кожны дзень зьнявага мая перада мною, і сорам на твары маім
 
Всякий день посрамление мое предо мною, и стыд покрывает лицо мое

ад голасу паклёпнікаў і зьняважнікаў, ад позіркаў ворага і помсьніка:
 
от голоса поносителя и клеветника, от взоров врага и мстителя.

усё гэта найшло на нас; але мы не забылі Цябе і запавету Твайго не парушылі.
 
Все это пришло на нас, но мы не забыли Тебя и не нарушили завета Твоего.

Не адступілася сэрца наша, і ня ўхіліліся нашыя ногі ад дарогі Тваёй,
 
Не отступило назад сердце наше, и стопы наши не уклонились от пути Твоего,

калі скрышыў Ты нас у зямлі шакалаў і акрыў нас ценем сьмяротным.
 
когда Ты сокрушил нас в земле драконов и покрыл нас тенью смертной.

Калі б мы забыліся імя Бога нашага і працягнулі рукі нашы да Бога чужога,
 
Если бы мы забыли имя Бога нашего и простерли руки наши к богу чужому,

дык ці не спагнаў бы за гэта Бог? Бо Ён ведае таямніцы сэрца.
 
то не взыскал ли бы этого Бог? Ибо Он знает тайны сердца.

Але за Цябе забіваюць нас кожнага дня, прымаюць нас за авечак ахвярных.
 
Но за Тебя умерщвляют нас всякий день, считают нас за овец, обреченных на заклание.

Паўстань, чаго сьпіш, Госпадзе! прачніся, не адкінь назаўсёды.
 
Восстань, что спишь, Господи?! Пробудись, не отринь навсегда!

Навошта хаваеш аблічча Тваё, забываеш пра скруху нашу і пра нашыя ўціскі?
 
Почему скрываешь лицо Твое, забываешь скорбь нашу и угнетение наше?

бо душа наша зьніжаная да пылу, і да зямлі наша цела прыпала.
 
Ибо душа наша унижена до праха, утроба наша прильнула к земле.

Паўстань жа на дапамогу нам, і дзеля ласкі Тваёй выратуй нас.
 
Восстань на помощь нам и избавь нас ради милости Твоей.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.