1 І прыгатаваў СПАДАР вялікую рыбу, каб глынула Ёну, і быў Ёна ў нутру рыбы тры дні і тры ночы.
2 І маліўся Ёна СПАДАРУ, Богу свайму, з нутра рыбы,
3 І сказаў: «Я гукаў да СПАДАРА, бо цесна імне, і Ён адказаў імне; із жывата шэолю я загаласіў — Ты пачуў голас мой.
4 Ты кінуў мяне глыбака ў сэрца мораў, і патопа акружыла мяне; усі твае хвалі а валы прайшлі над імною.
5 І сказаў я: "Я прагнаны ад аччу Тваіх, пагляджу яшчэ, адылі, на сьвяты палац Твой".
6 Воды акружылі мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, морскія травы абвілі галаву маю.
7 Да подаў гор зышоў я, зямля заваламі сваімі навокал мяне на векі; Ты, адылі, вывеў зь ямы жыцьцё маё, СПАДАРУ, Божа мой.
8 Як млела душа мая ў імне, я ўспомнеў СПАДАРА, і малітва мая прышла да Цябе, да сьвятога палацу Твайго.
9 Тыя, што заховуюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрдзе ад сябе.
10 Але я голасам падзякі абраку Табе; споўню, што абяцаў. Спасеньне ў СПАДАРА».
11 І СПАДАР казаў рыбе, і яна вырыгала Ёну на сушу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёны, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.