1 Бяда нячыстаму а сплюгаўленаму, месту ўціскаючаму:
2 Ня слухала голасу, ня прыймала навукі, на СПАДАРА не спадзявалася, да Бога свайго ня бліжылася.
3 Князі ягоныя сярод яго — равучыя лявы, судзьдзі ягоныя — вячэрныя ваўкі, ня кідаюць аж да раньня.
4 Прарокі ягоныя — людзі распусныя а ізрадлівыя, сьвятарове ягоныя сплюгавілі сьвятыню, узрушылі закон.
5 СПАДАР справядлівы сярод яго, ня будзе рабіць бяспраўя; кажнае раніцы выносе суд Свой на сьвятліню, бесьперастанку; але несправядлівы ня знае сораму.
6 «Я сьцяў народы; абурыў вежы іхныя; зрабіў пустымі вуліцы іхныя, ніхто не праходзе па іх; зьнішчыў месты іхныя, ажно там няма людзіны, няма жыхара,
7 Я казаў: "Напэўна будзеш баяцца Мяне, прыймеш навуку", дык ня была б аднята сяліба твая, чым бы Я ні пакараў іх; але яны ўсталі рана, папсавалі ўсі ўчынкі свае.
8 Затым чакайце мяне, — агалашае СПАДАР, — да тога дня, калі Я паўстану на здабытак, бо суд Мой — зьберці народы, загарнуць каралеўствы, каб выліць на іх абурэньне Сваё, увесь Свой палкі гнеў, бо цяплом рупатлівасьці Мае будзе пакрыта ўся зямля.
9 Бо тады Я зьвярну люду гэтаму чыстую мову, каб усі прыгукалі імя СПАДАРОВА, служылі яму поплеч.
10 Із-за рэкаў Ефіопы сьціцелі Мае — дачка разьвеяных Маіх — прынясуць Імне аброк Мой.
11 Таго дня ты ня будзеш паганьбена за ўсі ўчынкі свае, каторымі ты выступіла супроці Мяне, бо тады Я адыйму з пасярод цябе тых, што цешацца ў гордасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вяльмувацца на сьвятой гары Маёй.
12 Пакіну сярод цябе люд бедны а ўбогі, і яны будуць здавацца на імя СПАДАРОВА.
13 Астача Ізраеля ня будзе рабіць бяспраўя ані гукаць маны, ані знойдзецца ў вуснах іхных язык ашукны, бо яны будуць пасьціцца а супачываць, і ніхто не зьлякае».
14 Пяі, дачка Сыёну! гукай, Ізраелю! весяліся а цешся з усёга сэрца, дачка Ерузаліму!
15 СПАДАР адцяў суды твае, выкінуў непрыяцеляў тваіх; кароль Ізраеляў, СПАДАР, сярод цябе: ужо ня будзеш баяцца ліха.
16 Таго дня скажуць Ерузаліму: «Ня бойся, Сыёне, няхай ня млеюць рукі твае.
17 СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, дуж вывальніць; будзе цешыцца зь цябе ў радасьці, спыніцца на любосьці да цябе, пяцьцём будзе цешыцца зь цябе.
18 Тужачых па прызначаных зборах Я зьбер; ад цябе яны былі, цяжар сораму на табе.
19 Во што Я зраблю з усімі мукарамі тваімі ў тым часе: захаваю кульгавую і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою а славаю на кажнай зямлі, ідзе былі ў сораме.
20 У тым часе прывяду вас, нават у тым часе зьбяру вас; бо Я ўчыню вам імя а хвалу меж усіх людаў зямлі, як зьвярну назад палон ваш перад ачыма вашымі», — кажа СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Сохоні, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.